Квача

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Квача
Краіна: Малаві
Падзел: тамбала
Код ISO-4217: MWK
Скарачэньне:
Абменны курс:
(9 студзеня 2008 (Даляр ЗША))
142,006

Квача (код ISO 4217: MWK) – афіцыйная валюта Малаві з 1971 года. Квача замяніў Малавійскі фунт па курсе 2 квача = 1 фунт. Квача дзеліцца на 100 тамбала. Сваю назву квача атрымаў ад слова з мовы н’ян’я і бемба “сьвітанак”, а тамбала перакладаецца як “певень”. Атрымліваецца паэтычны пераклад валюты як: “сто пеўняў робяць сьвітанак”.

[рэдагаваць] Манэты

Манэты ўведзеныя ў 1971 годзе мелі вартасьць 1, 2, 5, 10 і 20 тамбала. У 1986 годзе былі ўведзены ў абарачэньне манэты 50 тамбала і 1 квача. Новыя бімэталічныя манэты вартасьцю 5 і 10 квача былі ўведзены ў студзені 2007 года. Усе ўведзеныя манэты застаюцца ў абарачэньні і ў нашы дні.

[рэдагаваць] Банкноты

У 1971 годзе былі ўведзены банкноты вартасьцю 50 тамбала, 1, 2 і 10 квача. У 1973 годзе банкнота вартасьцю 2 квача была заменена на 5 квача. Новая банкнота вартасьцю 20 квача была ўведзена ў 1983 годзе, 50 квача ў 1986 годзе. Апошняя банкнота ў 1 квача была надрукаваная ў 1988 годзе. У 1993 годзе была ўведзена банкнота ў 100 квача, у 1995 – 200 квача, у 2001 – 500 квача.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Квачасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады