Квашаная капуста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Квашаная капуста з морквай

Капуста квашаная — старадаўні прадукт харчаваньня славянаў, у тым ліку беларусаў. Самы просты спосаб прыгатаваньня — квашаньне цэлымі качанамі або палавінкамі (палюткамі, плашкамі, палойкамі) бяз солі з вадою.

Качаны абчышчалі ад верхняга зялёнага ліста, складвалі ў бочкі, залівалі вадой (звычайна халоднай). Калі капуста ўкісала, яе прыціскалі грузам (гнётам). Квашаная капуста стаяла ў варыўні. Капуста ў квасе магла летаваць. Зь яе варылі боршч, квас, капусту. Калі было дастаткова солі, рабілі расол (з кменам і кропам) і залівалі ім капусту ў бочцы (расаловая капуста). Сечаную капусту таксама маглі заквашваць з вадой, бяз солі. Капусту секлі ў ночвах, дадавалі кмен, кроп. Журавіны, моркву, часам мяту, антонаўку, буракі, потым складалі ў бочку.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kusznierewicz i in. Właściwości przeciwnowotworowe kapusty białej. «Żywność, Nauka, Technologia, Jakość». 6 (55), ss. 20-34 (2007) pdf

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Квашаная капустасховішча мультымэдыйных матэрыялаў