Квэнская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Квэнская мова
kainun kieli, kveenin kieli, kväänin kieli
Ужываецца ў Нарвэґіі
Рэгіён Фінмарк
Колькасьць карыстальнікаў прыкладна ў межах ад 2000 да 8000 чал.
Клясыфікацыя Уральская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў мова нацменшасьці Нарвэґіі
Рэгулюецца
Статус: 8а памірае[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т)
ISO 639-3 fkv
SIL fkv

Квэ́нская мова — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ квэны. Распаўсюджаная на паўночным усходзе Нарвэґіі.

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторымі лінґвістамі мова лічыцца фактычным дыялектам фінскае мовы.

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Квэнская пісьмовасьць засноўваецца на лацінскім альфабэце, яе носьбіты ўжываюць альфабэт, блізкі да фінскага. Квэнскі альфабэт адрозьніваецца ад фінскага наяўнасьцю літары Đđ.

Сучасны выгляд квэнскага альфабэту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а B b C c D d Đ đ E e F f G g
H h I i J j K k L l M m N n O o
P p R r S s T t U u V v Ä ä Ö ö

Колькасьць носьбітаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць носьбітаў квэнскае мовы адзначана толькі прыкладна і знаходзіцца ў межах ад 2000 да 8000 чалавек[2]. Паводле інфармацыі Фэдэрацыі нарвэскіх квэнаў, квэнскамоўных налічваецца прыкладна 6500 чалавек[3] (па стане на 1998 год). Зараз квэнская мова зьяўляецца мовай, якой можа пагражаць выміраньне, з той нагоды, што мовай карыстаюцца толькі людзі сталога й сярэдняга ўзросту.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць носьбітаў квэнскае мовы пражывае ў фюльке Фінмарк (камуны Сёр-Варанґер, Вадсё, Парсанґер) і Тромс (камуны Нуройса і Стурф'ёрд).

Гісторыя вывучэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У другой палове ХІХ ст. квэнскую мову вывучаў нарвэскі лінґвіст і мапаґраф Енс Андрэас Фрыс.

Грамадзкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з эўрапейскай хартыяй рэґіянальных моваў, якая ратыфікавана Нарвэґіяй, у 2005 годзе квэнская мова была прызнана ў Нарвэґіі мовай нацыянальнае меншасьці, але заканадаўчых актаў па рэґуляваньні ўжываньня мовы ў Нарвэґіі няма. З 2008 году нарвэскае міністэрства культуры і справаў царквы вядзе арґанізацыю канфэрэнцыі па адраджэньні мовы. Плянуецца, што на падставе адпаведных дакумэнтаў будзе прыняты акт аб разьвіцьці мовы.

Квэнская мова вывучаецца ўва ўнівэрсытэце Тромсё, існуе культурны квэнскі цэнтар у Бёрсэльве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]