Кевін Гроскройц
| Кевін Гроскройц | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 ліпеня 1988 Дортмунд, ФРН |
|
| Рост | 187 | |
| Вага | 72 | |
| Пазыцыя | атакуючы паўабаронца, нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барусія Дортмунд | |
| Нумар | 19 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
2002—2003 2003—2006 |
Кемінггаўзэн Мэркур 07 Барусія Дортмунд Рот Вайс |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2009 2009— |
Рот-Вайс Барусія Дортмунд |
95 (23) 85 (19) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Нямеччына | 3 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Кевін Гроскройц (па-нямецку: Kevin Großkreutz; нарадзіўся 19 ліпеня 1988 году, Дортмунд, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Барусія» з Дортмунду й нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы ці нападніка.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Кевін пачынаў займацца футболам у Дортмундзе. Пасьля заняткаў у школах «Кемінггаўзэн» і «Мэркур 07». Гроскройца ўзялі ў асноўную футбольную акадэмію горада — «Барусію». У 14 гадоў Кевін перайшоў у школу клуба «Рот-Вайс» з гораду Ален, якім хлопец вельмі спадабаўся. «Барусія» не стала ўпірацца.
«Рот-Вайс» Ален [рэдагаваць]
У 2007 годзе Кевін быў упершыню заяўлены за прафэсійную каманду «Рот-Вайс». Дэбютаваў за клюб 16 верасьня 2006 году ў матчы восьмага тура супраць другой каманды брэмэнскага «Вэрдэра», які скончыўся перамогай аленцаў зь лікам 2:0. На 78-й хвіліне Гроскройц замяніў Лярса Тобарга[1]. У першым жа сэзоне Кевін здолеў замацавацца ў аснове каманды, згуляўшы 27 матчаў і забіўшы 5 мячоў.
«Барусія» Дортмунд [рэдагаваць]
У 2009 годзе, пасьля пасьпяховага для Кевіна сэзону ў Другой Бундэсьлізе, у якім ён згуляў 33 матчы і забіў 6 мячоў і яшчэ шэсьць разоў асыстуючы партнэрам, яго набыла дортмундзкая «Барусія», якая захацела вярнуць пэрспэктыўнага гульца ў родны горад. 8 жніўня 2009 году Гроскройц дэбютаваў у Бундэсьлізе ў матчы першага тура супраць «Кёльна», які скончыўся перамогай чорна-жоўтых зь лікам 1:0[2]. У сваім першым сэзоне Кевін здолеў ўпэўнена замацавацца ў асноўным складзе.
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
13 траўня 2010 году дэбютаваў за зборную Нямеччыны ў таварыскім матчы з нацыянальнай камандай Мальты, які скончыўся перамогай бундэстым зь лікам 3:0. Кевін на 57-й хвіліне замяніў Тоні Крооса й вельмі актыўна правёў матч, заслужыўшы пахвалу з боку шматлікіх заўзятараў[3].
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Spielstatistik Rot Weiss Ahlen - SV Werder Bremen II 2:0 (1:0). fussballdaten.de
- ^ Spielstatistik Borussia Dortmund - 1. FC Köln 1:0 (0:0). fussballdaten.de
- ^ Spielstatistik Deutschland - Malta 3:0 (1:0). fussballdaten.de
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Профіль на афіцыйным сайце «Барусіі» Дортмунд
- Профіль на сайце Weltfussball.de.
- Профіль на сайце Fussballdaten.de.
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Кевін Гроскройц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў