Кевін Рад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кевін Рад

Кевін Рад (па-ангельску: Kevin Rudd; нар. 21 ліпеня 1957, Намбур, Кўінзлэнд, Аўстралія) — аўстралійскі палітычны дзяяч. Нязьменна пераабіраецца дэпутатам ніжняй палаты парлямэнту Аўстраліі з 3 кастрычніка 1998 году. Лідэр аўстралійскай Лейбарысцкай партыі (4 сьнежня 2006 — 24 чэрвеня 2010). Прэм’ер-міністар Аўстраліі (3 сьнежня 2007 — 24 чэрвеня 2010). Міністар замежных справаў Аўстраліі з 14 верасьня 2010 году.

Прэм’ер-міністар Аўстраліі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 сьнежня 2007 года Кевін Рад ўступіў на пасаду прэм’ер-міністра. Былы тады генэрал-губэрнатар, Майкл Джэфэры прыняў ад яго прысягу. Рад — першы прэм’ер-міністар, які прыняў прысягу Каралеве ў сваім офісе. Кевін Рад першы прэм’ер-міністар Аўстраліі, чыя партыя на ўсеагульных выбарах, якія праводзіліся з дня заканчэньня Другой сусьветнай вайны, не атрымала большасьці галасоў выбаршчыкаў Новага Паўднёвага Ўэйлзу або штату Вікторыі.

Пасьля таго, як Кевін Рад анансаваў новы падатак на горназдабываючыя кампаніі, ён быў зрушаны з пасады лідэра лейбарыстаў, і пакінуў 24 чэрвеня 2010 пасаду кіраўніка кабінэту.

Вонкавыя спасылки[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кевін Радсховішча мультымэдыйных матэрыялаў