Кежмарак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кежмарак
Kežmarok
Царква ў Кежмарку
Царква ў Кежмарку
Coa Slovakia Town Kežmarok.svg
Герб Кежмарку
Першыя згадкі: 1251
Горад з: 1269
Краіна: Сьцяг Славаччыны Славаччына
Край: Прэшаўскі край
Раён: Кежмарак
мэр: Ігар Шайтлава
Плошча: 24,83 км²
Вышыня: 626 м н. у. м.
Насельніцтва (2005)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

17 241 чалавек
694 чал./км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +421-52
Паштовы індэкс: 060 01
Аўтамабільны код: KK
Геаграфічныя каардынаты: 49°08′18″ пн. ш. 20°25′45″ у. д. / 49.13833° пн. ш. 20.42917° у. д. / 49.13833; 20.42917Каардынаты: 49°08′18″ пн. ш. 20°25′45″ у. д. / 49.13833° пн. ш. 20.42917° у. д. / 49.13833; 20.42917
Кежмарак на мапе Славаччыны
Кежмарак
Кежмарак
Кежмарак
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.kezmarok.sk/obcan/

Ке́жмарак (па-славацку: Kežmarok, па-нямецку: Kesmark/Käsmark, па-вугорску: Késmárk) — горад ва ўсходняй Славаччыне на рацэ Попрад паміж Высокімі Татрамі і Левочскімі Вэрхамі. Цэнтар Сьпіскай вобласьці Прэшаўскага краю. Насельніцтва каля 17 000 чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кежмарак паўстаў у XIII ст. аб’яднаньнем трох блізкіх паселішчаў — славацкіх рыбакоў, нямецкіх каляністаў і каралеўскіх мытных вартавых. Упершыню згадваецца ў 1251 годзе ў лісьце караля Бэлы IV як «Villa (Saxonum apud Ecclesiam) Sancte Elisabeth». Гарадзкія правы Кежмарак атрымаў у 1269 годзе і атрымаў права арганізаваць уласны сырны рынак (па-нямецку «Käsemarkt» — «сырны рынак»).

У Кежмарку ўвесну 1410 году, падчас Вялікай вайны, адбываліся перамовы вялікага князя літоўскага Вітаўта з каралём Жыгімонтам. 6 красавіка крыжакі зьдзейсьнілі спробу забойства Вітаўта, падпаліўшы тую частку места, дзе ён разьмясьціўся. У пажары аддзел наймітаў напаў на двор князя, але ахова здолела адбіцца[1].

25 красавіка 1433 году горад быў значна пашкоджаны гусіцкім нападам. Пасьля 1440 году ў Кежмарку засядаў граф Сьпіша. У XV стагодзьдзі (потым яшчэ раз у 1655 годзе) зрабіўся вольным каралеўскім горадам. У пачатку XVI стагодзьдзя горад адзінагалосна прыняў лютэранства. У сярэднявеччы Кежмарак быў багатым гандлёвым і рамесным горадам.

Кежмарк быў цьвердзю магутнага роду Цёкалі (Thököly).

У 1918 году група кежмарскіх славакаў абвясьціла незалежную Славацкую рэспубліку.

Да Другой сусьветнай вайны ў Кежмарку пражывала вялікая колькасьць этнічных немцаў (глядзіце карпацкія немцы). Таксама была вялікая габрэйская абшчына. Падчас вайны пад пратэкцыяй першае Славацкае рэспублікі блізу 3000 габрэяў былі дэпартаваныя ў нямецкія лягеры сьмерці. Усе немцы пакінулі места ў 1944 годзе пры набліжэньні Чырвонае арміі.

У 1950 годзе Кежмарак быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2001 году ў горадзе налічваліся 17 383 жыхары. 95,21% зь іх славакі, 1,59% цыганы, 0,83% чэхі і 0,43% немцы[2]. Па веравызнаньні 77,50% рыма-каталікі, 10,98% без рэлігійнае прыналежнасьці, 4,83% лютаране і 2,63% грэка-каталікі[2].

Гарады-пабрацімы[3][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутыя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Каляндар-2010 «600 год перамогі пад Грунвальдам» / Аўтар-укладальнік Дудар А. Г. — УП «Арэх». — 100 ас.
  2. ^ а б Municipal Statistics(анг.). Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 15 сьнежня 2007 г.
  3. ^ Oficiálne stránky mesta Kežmarok(славацк.). kezmarok.sk. Праверана 8 лютага 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кежмараксховішча мультымэдыйных матэрыялаў