Кезгайла Валімонтавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кезгайла Валімонтавіч
POL COA Zadora.svg
Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1380
Памёр: 1449
Род: Кезгайлы
Бацькі: Валімонт Бушкавіч
Жонка: Алена
Дзеці: Міхал, Ян, Дабяслаў, Пётар

Кезгайла Валімонтавіч (у каталіцтве Міхал; каля 13801449) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі (14121432, 1440 і з 1445), кашталян віленскі1445). Заснавальнік роду Кезгайлаў.

Валодаў часткай Дзевялтова, Солаў і Сьвядасьці. Ад вялікага князя Вітаўта атрымаў Крожы, Плоцеле і іншыя маёнткі ў Жамойці[1]. Трымаў Вількамірскае староства (14091412).

Біяграфія [рэдагаваць]

Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Яўнута, Румбольда, Шадзібора, Судзівоя і Гудыгерда.

Упершыню згадваецца ў 1401 пры складаньні Віленска-Радамскай уніі. Быў заўзятым прыхільнікам Вітаўта, пры падтрымцы якога зрабіўся старостам жамойцкім. Актыўна спрыяў хрысьціянізаціі паганцаў-жамойтаў, у 1418 здушыў сялянскае паўстаньні, а ў 1419 выкрыў змову мясцовага баярства супраць вялікага князя.

Па сьмерці Вітаўта ў 1430 разам з братамі Румбольдам і Яўнутам падтрымаў абраньне вялікім князем Сьвідрыгайлы. Быў сярод падпісантаў антыпольскай Хрыстмэмэльскай дамовы (1431). Па тым, як у 1432 у выніку перавароту да ўлады прыйшоў Жыгімонт Кейстутавіч, Валімонтавічаў узялі ў палон. Румбольда і Яўнута пакаралі сьмерцю, тым часам Кезгайлу вярнулі ўсе ягоныя ўладаньні. Магчыма, да гэтага прычынілася тое, што ягоная дачка ажанілася зь Янам Гаштольдам — уплывовым хаўрусьнікам Жыгімонта. Пазьней удзельнічаў у складаньні Гарадзенска-Троцкай уніі.

Ажаніўся з Аленаю (невядомага паходжаньня), меў сыноў Міхала, Яна, Дабяслава і Пятра.

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Насевіч В. Кезгайлы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 80.

Літаратура [рэдагаваць]