Кейля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кейля
эст. Keila
Кейльская царква
Кейльская царква
Keila coatofarms.png Flag of Keila.svg
Герб Кейлі Сьцяг Кейлі
Першыя згадкі: 1241
Места з: 1938
Краіна: Эстонія
Павет: Flag of et-Harju maakond.svg Хар’юмаа
Мэр: Танэль Мыйстус
Плошча: 11,25 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 10 014 чал.
шчыльнасьць: 890,13 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +372
Геаграфічныя каардынаты: 59°18′ пн. ш. 24°25′ у. д. / 59.3° пн. ш. 24.417° у. д. / 59.3; 24.417Каардынаты: 59°18′ пн. ш. 24°25′ у. д. / 59.3° пн. ш. 24.417° у. д. / 59.3; 24.417
Кейля на мапе Эстоніі
Кейля
Кейля
Кейля
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.keila.ee

Ке́йля (па-эстонску: Keila, па-нямецку: Kegel) — места і мескі муніцыпалітэт у павеце Хар’юмаа на паўночным захадзе Эстоніі. Адміністрацыйны цэнтар воласьці Кейля. Разьмешчаны на рацэ Кейля. Насельніцтва — 10 тыс. чалавек (2011). Чыгуначны вузел.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік Марціну Лютэру на паштоўцы пач. XX стагодзьдзя

Вёска Кейля паўстала на беразе аднайменнае ракі прыкладна 1000 гадоў таму. Па заваёве ў 1219 року датчане збудавалі тут драўляную парафіяльную царкву. Напрыканцы XIII стагодзьдзя замест яе была ўзьведзеная мураваная царква. Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча (Keikŋl) датаваныя 1241 рокам.

У XV-XVI стагодзьдзях тэрыторыя ля царквы актыўна засялялася, а Лівонскі ордэн на паўднёвым усходзе збудаваў маленькі замак. Паселішча разам з царквой было зьнішчанае падчас Лівонскай вайны 1558—1583 рокаў[1]. Царква была адноўленая ў 1596, аднак з-за чумы і голаду 1601—1602 рокаў амаль усё насельніцтва вымерла, і цягам трох стагодзьдзяў Кейля зьяўлялася маленькай вёсачкай.

У 1862 року ля царкоўнага двару была пастаўленая статуя Марціна Лютэра (зьнішчаная ў 1949). У 1867 на ферме Вяльяотса была адчыненая першая школа. З адкрыцьцём чыгункі РэвельБалтыйскі Порт Кейля атрымала новы штуршок для разьвіцьця. У 1885 тут адбыўся першы песенны фэстываль, у якім узялі ўдзел 19 хораў.

У 1905 было завершанае будаўніцтва чыгуначнай галіны да Хаапсалы. У 1925 року Кейля атрымала статус пасёлку з самакіраваньнем, а 1 траўня 1938 року атрымала статус места.

За савецкім часам на ўскрайку места была збудаваная вайсковая база, дзе стаяў танкавы полк. Пасьля здабыцьця незалежнасьці база была зруйнаваная, цяпер на гэтым месцы знаходзіцца жылы раён. У 1950—1962 роках Кейля была адміністрацыйным цэнтрам раёну. Гэта, а таксама пабудова электрыфікаванай чыгункі да Таліну, паспрыялі далейшаму хуткаму яе разьвіцьцю.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе некалькі школ:

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2000 року, у Кейлі пражывалі 9388 чалавек, зь іх 82,8% — эстонцы, 12,1% — расейцы, 1,8% — украінцы, 0,9% — фіны, 0,7% — беларусы, 0,2% — летувісы, 0,1% — палякі, 0,1% — татары, 0,1% — немцы, 0,1% — латышы.

У 2009 року — 9873 чалавекі.

У 2011 року — 10 014 чалавек.

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ History(анг.). Estonian Evangelical Lutheran church. Праверана 22 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кейлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў