Кейля (вадаспад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Прыклад фатаздымку супраць сонца

59°23′46″ пн. ш. 24°17′41″ у. д. / 59.396004° пн. ш. 24.294725° у. д. / 59.396004; 24.294725Каардынаты: 59°23′46″ пн. ш. 24°17′41″ у. д. / 59.396004° пн. ш. 24.294725° у. д. / 59.396004; 24.294725

Ке́йля (па-эстонску: Keila juga) — вадаспад на рацэ Кейля ў пасёлку Кейля-Ёа Хар’юскага павету. Гэта трэці па магутнасьці вадаспад у Эстоніі пасьля Нараўскага і Ягальскага. Мае вышыню 6 мэтраў і шырыню 60—70 мэтраў[1].

Схіл вадаспаду ўтвораны камянямі з цьвёрдага вапняку сярэдняга ардовіку (верхняя частка) і гляўканітавага пясчаніку раньняга ардовіку (падваліна). Вадаспад падмывае камяні, адступаючы такім чынам уверх па цячэньні з хуткасьцю 10 см/год[2].

Мясцовыя жыхары маюць традыцыю наведваць вадаспад у дзень вясельля, каб прымацаваць да мосту замок з уласнымі імёнамі. Пасьля гэтага ключ ад замку кідаюць у Кейлю[3].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Keila juga(эст.). eestigiid.ee. Праверана 27 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ Waterfalls and cascades(анг.) North Estonian Klint — as a symbol of Estonian nature Праверана 29 лютага 2012 г.
  3. ^ Водопад Кейла(рас.) Welcome to Estonia Праверана 27 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вадаспад Кейлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў