Келіх кола

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Келіх кола
Альбом «Старога Ольсы»
Выдадзены 2001
Жанр фольк
Храналёгія «Старога Ольсы»
Келіх кола
(2001)
Вір
(2001)

Ке́ліх ко́ла — першы альбом гурта «Стары Ольса». Выйшаў у 2001 годзе.

Містыка паганскіх рытуалаў, галасы замкаў, жывая моц сярэднявечных мэлёдыяў. Энэргія, злосьць і высакародзтва ваяўнічых продкаў. Выключна акустычная музыка, выкананая на копіях старажытных беларускіх інструмэнтаў (акрамя гітары і флейты) адлюстроўвае мастацкія густы ваярскага саслоўя сярэднявечнай Беларусі. Тэксты песьняў — жывыя словы сярэднявечнага фальклёру ў мінімальнай апрацоўцы.

У кампазыцыях 1—10 — падарожжа ў раньняе Сярэднявечча, дзе граюць дуды (валынкі), гусьлі, жалейка, труба, сьвірэль, варган, барабан, бубен. Такі старажытны інструмэнт, як гудок, тут заменены на аналягічную па гучаньні колавую ліру.

Кампазыцыі 11—17 прысьвечаныя сталаму Сярэднявеччу, інструмэнтарый якога папаўняецца ўжо гітарай і флейтай.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. «Закляцьце» (2:49)
  2. «Баляда» (1:40)
  3. «Ладзьдзя» (1:15)
  4. «Пір» (3:18)
  5. «Трызна» (2:12)
  6. «Што й па мору» (беларуская народная песьня, тэкст) (4:11)
  7. «Танцы» (3:36)
  8. «Поўня» (2:13)
  9. «Ружа» (беларуская народная песьня, тэкст) (3:01)
  10. «Вайтоўна» (беларуская народная песьня, тэкст) (2:32)
  11. «Імжа» (2:34)
  12. «Паход» (2:08)
  13. «Келіх кола» (беларуская народная песьня, тэкст) (3:13)
  14. «Легенда» (2:33)
  15. «Брама» (3:38)
  16. «Там за халмом» (3:07)

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зьміцер Сасноўскі — дуда F і дуда G (валынкі), гусьлі, колавая ліра, берасьцяная труба, жалейка, флейта, сьвірэль, варган, гітара.
  • В. Сальцэвіч — барабаны, бубны.
  • А. Калтуноў — вакал.

Выдавецтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ідэя, мэнэджмэнт — Зьміцер Сасноўскі
  • Запіс — А. Шаўцоў
  • Фота — А. Белавусаў
  • Дызайн — Ю. Лупіненка
  • Пераклад — А. Бурсаў

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]