Кембрыдзкі ўнівэрсытэт
| Кембрыдзкі ўнівэрсытэт | |
| Univérsity of Cámbridge | |
| па-лацінску: Universitas Cantabrigiensis | |
|---|---|
| Дэвіз | Hinc lucem et pocula sacra |
| Заснаваны | 1209 |
| Колькасьць студэнтаў | 18 396 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Горад | Кембрыдж |
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Вэб-сайт | www.cam.ac.uk |
Кембрыдзкі ўнівэрсытэт (па-ангельску: Univérsity of Cámbridge, па-лацінску: Universitas Cantabrigiensis) — па часе заснаваньня другі ўнівэрсытэт у Вялікабрытаніі пасьля Оксфардзкага й чацьвёрты ў сьвеце; адзін з «старадаўніх унівэрсытэтаў» Вялікай Брытаніі й Ірляндыі, адзін з найбольш вядомых унівэрсытэтаў сьвету, чалец элітнай Групы Расэл.
Унівэрсытэт вырас са збору вучоных людзей Кембрыджу, які быў створаны, мяркуючы па летапісах, ў 1209 годзе навукоўцамі, якія пакінулі Оксфард з-за таго, што Оксфардзкі студэнт забіў жыхарку горада[1]. Універсітэты Кембрыджа й Оксфарда часьцяком разам называюць «Оксбрыдж».
Сярод людзей, так ці йнакш зьвязаных з Кембрыдзкім унівэрсытэтам, 87 нобэлеўскіх ляўрэатаў[2] — па гэтым паказчыку ён займае адно з першых месцаў сярод вышэйшых навучальных установаў сьвету.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ A Brief History: Early records. University of Cambridge.
- ^ Страница Нобелевских лауреатов университета. University of Cambridge
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кембрыдзкі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||
|
|
|||||