Кемі-саамская мова
| Кемі-саамская мова Samääškiela |
|
| Ужываецца ў | Фінляндыі |
|---|---|
| Рэгіён | Ляпляндыя |
| Колькасьць карыстальнікаў | вымерла |
| Клясыфікацыя |
Уральская сям’я |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Рэгулюецца | — |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(B) | — |
| ISO 639-2(T) | — |
| SIL | sjt |
Ке́мі-саа́мская мова — адна з саамскіх моваў, якая ў нашыя часы ня мае носьбітаў і зьяўляецца мёртвай мовай. Зьяўлялася адной з самых паўднёвых па тэрыторыі распаўсюджаньня саамскіх моваў — яе носьбіты пражывалі ў навакольных паселішчах каля гораду Куўсама ў Фінляндыі, на самых паўдзёных ускраінах Ляпляндыі.
Носьбіты кемі-саамскае мовы вымерлі прыкладна 100 гадоў таму.
Характарыстыка мовы [рэдагаваць]
Кемі-саамская мова зьяўлялася комплексам лякальных саамскіх гаворак, якія былі часткай дыялектнага кантынуўму паміж інары-саамскай і колта-саамскай мовай. Розныя кемі-саамскія гаворкі былі падобнымі на інары-саамскую альбо на колта-саамску ў залежнасьці ад іх геґрафічнага разьмешчаньня.
Гісторыя вывучэньня [рэдагаваць]
Кемі-саамская мова пакінула пасьля сябе мала пісьмовых помнікаў. У 1673 годзе швэдзкім дасьледчыкам Ёганэсам Шэфэрусам у кнізе «Lappland» са словаў мясцовага саама Оляфа Сірма былі зафіксаваны два ёйкі — своеасаблівыя традыцыйныя саамскія песьні.
У 1829 годзе пасьля наведваньня вёсак Сомпіё й Куолаярві швэдзкім дасьледчыкам Ляпляндыі Якабам Фэльманам быў складзены слоўнік мовы. Захаваўся пераклад малітвы «Ойча наш» на кемі-саамскай мове.
|
||||||||||||||||||||