Керк Дуглас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Керк Дуглас
Kirk Douglas
Kirk douglas big trees02.jpg
Імя пры нараджэньні Ісур Данілавіч Дземскі
Дата нараджэньня 9 сьнежня 1916
Месца нараджэньня Амстэрдам, штат Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства ЗША
Прафэсія кінаактор і прадусар
Кар’ера 1946
IMDb ID 0000018

Керк Ду́ґляс (па-ангельску: Kirk Douglas; сапраўднае Ісур Данілавіч Дземскі, нарадзіўся 9 сьнежня 1916, Амстэрдам, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі кінаактор і прадусар. Амэрыканскі Інстытут Кіно прызнаў яго адным зь лепшых кінаактораў усіх часоў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Гершэля Дземскага й Брыны Занґлель, гомельскіх габрэяў, якія ў 1908 годзе эмігравалі ў ЗША. Прафэсійна займаўся барацьбой ува Ўнівэрсытэце Сьвятога Ляўрэнція. Неўзабаве атрымаў адукацыю ў Амэрыканскай Акадэміі Драматычнага Мастацтва ў Нью-Ёрку. У 19411945 служыў на Флёце. Пасьля сканчэньня Другое сусьветнае вайны працаваў у рэклямнай сфэры, у тэатры й на радыё. У 1946 годзе з дапамогай акторкі Лорэн Бэкал, свае аднаклясьніцы па Акадэміі Драматычнага Мастацтва, быў упершыню запрошаны ў кіно.

За сваю акторскую кар’еру Керк Дуглас тройчы намінаваўся на «Оскар» (за свае ролі ў фільмах «Чэмпіён», «Злодзей і прыгажуня» й «Прага жыцьця»), аднак саму ўзнагароду атрымаў толькі ў 1996 за 50-гадовую працу ў кіно. За свой унёсак у кінаіндустрыю атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку ў 1984 атрымаў зорку на Галівудзкай Алеі Славы, а ў кастрычніку 2004 у гонар яго быў названы праспэкт у горадзе Палм-Спрынгз, Каліфорнія.

Займаецца гуманітарнай дапамогай, за што атрымаў Прэзыдэнцкі Мэдаль за Свабоду ў 1981, Ордэн Францускага Легіёну ў 1985 і Нацыянальны Мэдаль за дасягненьні ў галіне мастацтва ў 2005. Пэўны час быў паслом добрае волі ў Дэпартамэнце ЗША.

У 1996 годзе Керк Дуглас перанёс інфаркт міякарда і на пэўны час страціў магчымасьць размаўляць.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дуглас жанаты двойчы. Першы раз — з Даянай Дыл (ажаніліся 2 лістапада 1943, разьвяліся ў 1951), ад якой мае двух сыноў — актора Майкла Дугласа (нарадзіўся 5 верасьня 1944) і прадусара Джоэля Дугласа (нарадзіўся 23 студзеня 1947). Другая ягоная жонка — Энн Буйдэнс (ажаніліся 29 траўня 1954), іхныя дзеці — прадусар Пітэр Вінсэнт Дуглас (нарадзіўся 23 лістапада 1955) і актор Эрык Дуглас (чэрвень 1958-6 ліпеня 2004). Мае пяцёх унукаў.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзіўнае каханьне Марты Івэрс (1946) у ролі Ўолтэра О’Ніла
  • Па-за мінулым (1947) у ролі Ўіта Стэрлінґа
  • Смутак стаў Электрай (1947) у ролі Пітэра Найлза
  • Я іду адзін (1948) у ролі Нола «Піжона» Тэрнэра
  • Сьцены Джэрыкі (1948) у ролі Такера Ўэджа
  • Мая любая сакратарка (1949) у ролі Оўэна Ўотэрбары
  • Ліст да трох жонак (1949)
  • Чэмпіён (1949) у ролі Майкла «Камара» Келі
  • Юнак з рогам (1950) у ролі Рыка Мартына
  • Шкляная клетка (1950) у ролі Джыма О’Конара
  • На мяжы жыцьця й сьмерці (1951) у ролі шэрыфа Лена Мэрыка
  • Ас у даліне (1951) у ролі Чарльза «Кураня» Тэтума
  • Дэтэктыўная гісторыя (1951) у ролі дэтэктыва Джэймса «Джыма» Маклаўда
  • Вялікія дрэвы (1952) у ролі Джыма Фэляна
  • Высокае неба (1952) у ролі Джыма Дыкінса
  • Злодзей і прыгажуня (1952) у ролі Джонатана Шыльдза
  • Гісторыя трох каханьняў (1953) у ролі П’ера Нарваля
  • Фокусьнік (1953) у ролі Ганса Мюльлера
  • Каханьне (1953)
  • 20 000 лье пад вадой (1954) у ролі Нэда Ленда
  • Гоншчыкі (1955)
  • Уліс (1955) у ролі Ўліса (Адысэя)
  • Чалавек бяз зоркі (1955) у ролі Дэмпсы Рэя
  • Індыйскі змагар (1955) у ролі Джоні Гокса
  • Ван Ґоґ: цемра ў сьвятле (1956)
  • Прага жыцьця (1956) у ролі Вінцэнта ван Ґоґа
  • Абсалютна Сакрэтна (1957) у ролі генэрала Мэлвіла Ґудўіна
  • Перастрэлка ў О. К. Корала (1957) у ролі «Дока» Голідэя
  • Сьцяжыны Славы (1957) (адначасова й прадусар), у ролі палкоўніка Дакса
  • Вікінгі (1958) у ролі Эйнара
  • Апошні Цягнік з Ґан Гілю (1959) у ролі шэрыфа Мэта Морґана
  • Д’яблавы правілы (1959) у ролі Дыка Даджэна
  • Калі сустрэнемся, мы незнаёмыя (1960) у ролі Леры Коў
  • Спартак (1960) (таксама й прадусар) у ролі Спартака
  • Горад бязь літасьці (1961) у ролі мэра Стыва Ґарэта
  • Апошні заход Сонца (1961) у ролі Брэндана О’Мэйлі
  • Апошні Каўбой (1962) у ролі Джэка Борнса
  • Два тыдні ў іншым горадзе (1962) у ролі Джэка Эндруса
  • Крук (1963) у ролі сяржанта П.Дж. Брыскоў
  • Сьпіс Адрыяна Мэсэнджэра (1963) у ролі Джорджа Броэма, ксяндза Этлі, Пэна Пітыяна, Артура Гендэрсана
  • Па каханьні ці па разьліку (1963) у ролі Дэка Джэнтры
  • Сем травенскіх дзён (1964) у ролі палкоўніка Мартына «Мурына» Кейсы
  • Шкодным шляхам (1965)
  • Героі Тэлемарку (1965) у ролі доктара Рольфа Пэдэрсана
  • У цені волата (1966)
  • Ці гарыць Парыж? (1966) у ролі генэрала Джорджа С. Пэтана Малодшага
  • Шлях на Захад (1967) у ролі сэнатара Ўільляма Тэдляка
  • Бронецягнік (1967) у ролі Лёмакса
  • Аднойчы за рулём (1968) (дакумэнтальны)
  • Роўэн і Марты ў кіно (1968)
  • Выдатны спосаб памерці (1968)
  • Братэрства (1968) (таксама прадусар) у ролі Фрэнка Джынэты
  • Пагадненьне (1969)
  • Жыў сабе лайдак (1970) у ролі Пэрыса Пітмана Малодшага
  • Злавіць шпіка (1971)
  • Сьвятло на краі сьвету (1971) (таксама прадусар)
  • Перастрэлка (1971)
  • Чалавек варты павагі (1972) у ролі Стыва Ўолеса
  • Дотык Майстра (1972)
  • Доктар Джэкіл і Спадар Гайд (1972)
  • Нягоднік (1973) (таксама рэжысэр) у ролі Пэґа
  • Адздзел (1975) у ролі Гаварда Найтынґейла (таксама рэжысэр і прадусар)
  • Без абавязкаў (1975) у ролі Майка Ўэйна
  • Бітва пры Энтэбэ (1976) у ролі Гершэля Вільнофскага
  • Галякост 2000 (1977) у ролі Робэрта Кейна
  • Фурыя (1978) у ролі Пітэра
  • Злыдзень (1979) у ролі Джэка Кактуса
  • Сатурн-3 (1980) у ролі Эдама
  • Хатняе Відэа (1980) у ролі доктара Татла
  • Зваротны адлік (1980) у ролі капітана Мэт’ю Елянда
  • Чалавек з-над Сьнежнае Ракі (1982) у ролі Гарысана/Спора
  • Уцёкі Эды Мэкана (1983) у ролі Карла Марзака
  • Агонь! (1984) у ролі Гары
  • Амас (1985) у ролі Амаса Лешэра
  • Крутыя хлопцы (1986) у ролі Арчы Лёнга
  • Хто сее вецер... (1986) у ролі Мэт’ю Гарысана Брэды
  • Кўіні (мінісэрыял) у ролі Дэвіда Коніґа
  • Оскар (1991) у ролі Правоўна
  • Вэраз (1991)
  • Мужчынскія казкі (1991) у ролі генэрала
  • Таямніца (1992) у ролі Майка Данмора
  • Стагодзьдзе кіно (1994) (дакумэнтальны)
  • Сквапнасьць (1994) у ролі Джо МакТыгі
  • Брылянты (1999) у ролі Гары Агенскага
  • Усялякае ў сям’і (2003) у ролі Мітчэла Ґромбэрґа
  • Ілюзія (2004) у ролі Донала Бэйнса

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мудрасьць старэйшых (1986)
  • Сын стар’ёўшчыка (1988)
  • Танцы з д’яблам (1991)
  • Падарунак (1992)
  • Апошняе танга ў Брукліне (1994)
  • Пабітае люстэрка (1997)
  • Юныя героі Бібліі (1999)
  • Узьлязаньне на гару: Мой пошук сэнсу (2000)
  • Рабіны: Агляд 100 найбольш уплывовых рабінаў ХХІ стагодзьдзя (2002)
  • Утрыманьне шчасьця (2003)
  • Сустрэньма гэта (2007)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Керк Дуглассховішча мультымэдыйных матэрыялаў