Керынэйская лань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэракл і карынейская лань

Карынейская лань — у старажытнагрэцкай міталёгіі цудоўная лань Артэміды з залатымі рагамі і меднымі нагамі, якая ня ведае стомленасьці. Істота была пасланая Артэмідай у Аркадыю як пакараньне людзям: лань спусташала палі.

Чацьверты подзьвіг Геракла[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікенскі цар Эўрысфэй загадаў Гэраклу (Гэркулесу) даставіць лань жывой у Мікены. Гэта было цяжкае заданьне, паколькі дагнаць лань ніхто ня мог. Гэракл перасьледваў чарадзейную жывёлу цэлы год, пакуль не нагнаў у паўночнай краіне гіпэрбарэяў. Гэракл паспрабаваў злавіць жывёлу, але яна высьлізнула ад яго і панеслася на поўдзень. Тады Гэракл раніў лань у нагу і толькі пасьля гэтага змог схапіць няўлоўную жывёлу. Па Гігіну, ён прывёў жывым аленя з залатымі рагамі ў Мікены.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Керынэйская ланьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў