Кецкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кецкая мова
Остыганна ӄа’
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён захад Краснаярскага краю
Колькасьць карыстальнікаў прыкладна 190 чал.[1]
Клясыфікацыя Сына-тыбэцкая макрасям’я ?
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 8а памірае[d][2]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-3 ket
SIL ket

Ке́цкая мова (саманазва: остыганна ӄа’) — мова кецка-юскае галіны енісейскае моўнае сям’і, на якой размаўляе народ кеты. Адносіцца да енісейскае моўнае сям’і, якая ня мае даведзеных роднасных моўных сем’яў або групаў. Часта лічыцца адзінай жывой мовай енісейскае сям’і з прычыны нявызначанага статусу іншай енісейскай мовы, юскай, зьвесткі пра носьбітаў якой адрозьніваюцца (паводле адных зьвестак можа мець толькі 1 носьбіта, паводле іншых — ужо зьяўляецца мёртвай).

Мова хутка зьнікае — у нашыя часы з прыкладна 1200 кетаў на кецкай мове размаўляе прыкладна 200 чалавек.

Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[3].

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кецкая мова базавалася на лацінскай і кірылічнай графіцы. У 30-я гады ХХ ст. на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў уведзены лацінскі альфабэт. Пазьней кецкая мова была пераведзена на кірыліцу.

Сучасны выгляд кецкага альфабэту.

А а Б б В в Г г Г̡ г̡ Д д Е е Ё ё
Ж ж З з И и Й й К к Ӄ ӄ Л л М м
Н н Ӈ ӈ О о Ө ө П п Р р С с Т т
У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ
Ә ә Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я

Дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раней да дыялектаў кецкае мовы таксама залічвалі юскую мову, якая разглядалася як сымскі дыялект кецкае мовы.

Гісторыя вывучэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі пра кецкую мову прыпадаюць на 1788 год. У гэтым годзе навукоўца і вандроўнік Пэтэр Сымон Паляс у сваіх шляхавых нататках упершыню адзначыў існаваньне мовы.

У 1858 годзе дасьледчык фіна-вугорскіх і самадыйскіх моваў Матыяс Аляксандар Кастрэн выдаў першае апісаньне граматыкі кецкае мовы. У тыя часы мову называлі асьцяка-енісейскай і памылкова лічылі яе фіна-вугорскай.

Пазьней, у ХХ ст. вывучэньне мовы значна пашырылася. У 1934 годзе Н. Каргерам апублікавана граматыка й лемантар кецкае мовы, у 60-я гг. мова вывучалася праз шэраг экспэдыцыяў, таксама мова вывучалася У. Тапаровым, А. Дульзонам, Е. Крэйновічам і інш.

У нашыя часы робяцца спробы далучыць ізаляваную енісейскую моўную сям’ю (у якую ўваходзіць кецкая мова) да іншых, буйнейшых моўных сем’яў: сына-каўкаскае і дэнэ-енісейскае групы, ставяцца спробы давесьці роднасьць кецкае мовы з мовай бурушаскі і сына-тыбэцкімі мовамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]