Клаўдзі Дуж-Душэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клаўдзі Дуж-Душэўскі
Kłaŭdzi Duž-Dušeŭski.jpg
Род дзейнасьці архітэктар, выдавец, журналіст, грамадзкі дзяяч
Дата нараджэньня 27 сакавіка 1891
Месца нараджэньня Глыбокае, Дзісенскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 25 лютага 1959
Месца сьмерці Вільня, паводле іншых зьвестак — Коўна, Летувіская ССР

Клаўдзі Дуж-Душэўскі (27 сакавіка 1891, паводле іншых зьвестак 26 красавіка, Глыбокае25 лютага 1959, Вільня, паводле іншых зьвестак Коўна) — беларускі архітэктар, выдавец, журналіст, грамадзкі дзяяч. Лічыцца стваральнікам сьцяга БНР.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віленскую рэальную вучэльню. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Янкі Купалы. У 19121917 вучыўся ў Пецярбурскім горным інстытуце. Удзельнічаў у выданьні часопіса «Раніца». Паводле яго сьведчаньня, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сьцяга. У 1917 годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрвені — кастрычніку 1917 сябра яе ЦК і прэзыдыюму. Удзельнік Зьезду беларускіх нацыянальных арганізацыяў (сакавік 1917 г., Менск), Усерасейскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917 г., Петраград) і іншых.

У 1918 працаваў загадчыкам бежанскага аддзела Белнацкаму. Пасьля распаду БСГ (лета 1918) у Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. З красавіка 1919 году ў Вільні: сябра Беларускага нацыянальнага камітэту, старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны (травень — ліпень 1919), узначальваў камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускай вайсковай камісіі. У восень 1919 — дыпляматычны прадстаўнік ураду БНР у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе Ластоўскага. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7 лютага 1921. Зьехаў у Летуву ў Коўна.

Магіла Клаўдзія Дуж-Душэўскага ў Коўне

У 19201930-я гады працаваў у міністэрствах беларускіх справаў, замежных справаў, сувязі Летувы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтру ў Летуве, Летувіска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Летувіскі ўнівэрсытэт (Коўна).

Пасьля далучэньня Летувы да СССР Дуж-Душэўскі трапіў у савецкую турму. Падчас нямецкай акупацыі яго за дапамогу габрэям кінулі ў нацысцкі канцлягер. У 19441946 працаваў дацэнтам у Ковенскім унівэрсытэце. У 19461947 арыштаваны савецкімі ўладамі. У лютым 1952 году Душэўскі як «актыўны беларускі нацыяналіст» быў ізноў арыштаваны і асуджаны да 25 гадоў зьняволеньня ў савецкіх канцлягерах. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце «Летбудпраект»

Пахаваны ў Коўне.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар дзесяткаў будынкаў у Коўне, Панявежы, Клайпедзе, Шаўлях. Рэдактар часопіса «Беларускі асяродак».

Менавіта ён на падставе гістарычных сьведчаньняў і колераў народных строяў і арнамэнтаў стварыў у свой час эскіз сьцяга БНР. У сьнежні 1917 году ў Менску падчас Усебеларускага зьезду бел-чырвона-белы сьцяг ужо адзінадушна ўважаўся за нацыянальны сымбаль Беларусі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 269—270.
  • Луцкевіч Л. Барацьбіт і будаўнік / Л. Луцкевіч // Літаратура і мастацтва. — 1991. — 3 мая. — С. 13.
  • Луцкевіч Л. Заслужыў пашану нашчадкаў / Л. Луцкевіч // Голас Радзімы. — 1991. — 2 мая. — 18. — С. 4-5.
  • Рудовіч С. Белы, чырвоны, белы… // Звязда. 1992, 25 сак.
  • Рудовіч С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. Сачанка і інш. — Мн., 1995. — С. 126—129.


Commons-logo.svg  Клаўдзі Дуж-Душэўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў