Клевел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Клевел
Краіна Беларусь
Плошча 0,12 км²
Плошча вадазбору 114 км²
Максымальная глыбіня 2,1 м
Найбольшая даўжыня 0,85 км
Найбольшая шырыня 0,23 км
Даўжыня берагавой лініі 2,86 км
Аб’ём вады 0,15 млн м³
Каардынаты 54°54′13.93″ пн. ш. 26°8′47.50″ у. д. / 54.9038694° пн. ш. 26.1465278° у. д. / 54.9038694; 26.1465278Каардынаты: 54°54′13.93″ пн. ш. 26°8′47.50″ у. д. / 54.9038694° пн. ш. 26.1465278° у. д. / 54.9038694; 26.1465278
Клевел на мапе Беларусі
Клевел
Клевел
Клевел
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Клевел (Клевей) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 38 км на паўночны ўсход ад Астраўцу, на паўднёвы захад ад вёскі Барова. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Сарачанка. Плошча Клевелу складае 0,12 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,1 м. Даўжыня возера — 0,85 км, найбольшая шырыня — 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,86 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,15 млн м³, плошча вадазбору возера — 114 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, парослыя лесам, на захадзе ў верхняй частцы — разараныя. Берагі Клевелу пераважна сплавінныя, забалочаныя. На пэўных участках берагі зьліваюцца з схіламі, месцамі знаходзяцца па хмызьняком.

Дно вадаёма плоскае, высланае сапрапэлем. Праз возера цячэ рака Клевель, якая на паўднёвым усходзе злучае яго з возерам Белае.

Клевел мае востраў, плошча якога складае 0,0005 км².

Возера цалкам зарастае падводнай расьліннасьцю.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.