Клейварватн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Возера Клейварватн

Клейварватн (па-ісьляндзку: Kleifarvatn) — самае буйное возера на паўвысьпе Рэйк’янэс у Ісьляндыі.

Да возера вядзе дарога, побач зь ім знаходзяцца дзьве геатэрмальныя крыніцы, якія ня бачныя візуальна, але наяўнасьць якіх можна вызначыць па высокай тэмпэратуры вакол іх. Максымальная глыбіня возера складае 97 мэтраў. Пасьля вялікага землятрусу ў 2000 годзе возера стала памяншацца і яго паверхня скарацілася на 20%. Аднак да 2008 году расколіны, якія ўзьніклі ў выніку землятрусу, запоўніліся, і ўзровень вады ў возеры аднавіўся да ранейшага паказчыка.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Клейварватнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў