Клемэнс Брэнтана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клемэнс Брэнтана
ням. Clemens Brentano
Clemens Brentano.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Клемэнс Брэнтана дэ ля Рош
Псэўданімы Клемэнс «Марыя» Брэнтана
Нарадзіўся 9 верасьня 1778
Эрэнбрайтштайн
Памёр 28 ліпеня 1842
Ашафэнбург
Бацькі Q1226129
Q113253
Сужэнец Q66313, Q99772
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія, проза, драма
Напрамак рамантызм
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах

Клемэнс Брэнтана (па-нямецку: Clemens Brentano: 9 верасьня 1778, Эрэнбрайтштайн — 28 ліпеня 1842, Ашафэнбург) — нямецкі паэт-рамантык, навэліст і драматург, найбуйнейшы прадстаўнік гайдэльбэрскага гуртка.

Абапіраючыся на народнапесенную творчасьць, ён значным чынам удасканаліў нямецкі верш і вызначыў надалей разьвіцьцё рамантычнае паэзіі ў Нямеччыне[1]. Яго ўплыў зазналі Гайнрых Гайнэ, Ёзэф фон Айхэндорф, Жэрар дэ Нэрваль, Гіём Апалінэр і іншыя эўрапейскія аўтары, якія стваралі адмысловыя варыяцыі на сюжэт брэнтанаўскай баляды «Лярэлей» пра райнскую прыгажуню, што вабіла юнакоў і губіла іх насуперак сваёй волі, а сама пакутвала без узаемнага каханьня.

Разам зь Людвігам Ахімам фон Арнімам выдаў трохтомны зборнік фальклёру «Чароўны рог хлопчыка» (ням. Des Knaben Wunderhorn, 1806—08), які аказаў вялікі ўплыў на працэс фармаваньня нямецкай паэзіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 34—36.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Клемэнс Брэнтанасховішча мультымэдыйных матэрыялаў