Клермон-Фэран
| Клермон-Фэран | |||||
| Clermont-Ferrand | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Авэрнь | ||||
| Дэпартамэнт: | Пюі-дэ-Дом | ||||
| Плошча: | 42,67 км² | ||||
| Вышыня: | 358 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 139 006 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 63000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°46′50″ пн. ш. 3°05′15″ у. д. / 45.78056° пн. ш. 3.0875° у. д.Каардынаты: 45°46′50″ пн. ш. 3°05′15″ у. д. / 45.78056° пн. ш. 3.0875° у. д. | ||||
|
Клермон-Фэран на мапе Францыі
Клермон-Фэран
|
|||||
| http://www.ville-clermont-ferrand.fr | |||||
Клермон-Фэран (па-француску: Clermont-Ferrand, па-аксытанску: Clarmont d'Auvèrnhe) — горад на поўдні цэнтральнай частцы Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Пюі-дэ-Дом і рэгіёна Авэрнь.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Горад разьмешчаны на гэтак званым Цэнтральным масіве, на вышыні парадку 410 мэтраў над узроўнем мора. У навакольлях шмат гор грады Пюі, у тым ліку патухлых вульканаў. Каля горада разьмешчаны курортны гарадок Руая (франц. Royat). Таксама побач з Клермон-Фэранам знаходзіцца вульканалагічны парк «Вульканія».
Гісторыя [рэдагаваць]
Сталіца Авэрні яшчэ да прыходу рымлянаў была буйным цэнтрам зямлі галаў. Грэцкі гісторык Страбон згадвае горад як Нэмэс. Выхадцам гэтых месцаў лічыцца правадыр галаў Вэрцынгеторыкс; ягоную статую на цэнтральнай плошчы вылепіў Бартольдзі. Лічыцца, што дзесьці ў ваколіцах гораду Вэрцынгеторыкс нанёс рымлянам адчувальную паразу пры Герговіі.
Назва Клермонт або Клермон (Clarmontis; ад лац. Augustonemetum) сустракаецца ў аналах каралеўства франкаў пад 761 годам. Кіраўніком гораду ў раньняе Сярэднявечча быў біскуп. Клермон быў месцам правядзеньня двух царкоўных сабораў — у 535 і 1095 гадох, на Другім Клермонскім саборы папа Урбан II заклікаў сваю паству выступіць у крыжовы паход.
Графы Авэрнь беспасьпяхова спрабавалі адабраць Клермон у царкоўнікаў і зрабіць сталіцай сваіх земляў. Страціўшы надзею дамагчыся мэты, яны заснавалі побач другі горад — Манфэран. На працягу стагодзьдзяў Манфэран супернічаў з Клермон, пакуль нарэшце не быў зьведзены да статусу ягонага прадмесьця. Здвоены горад атрымаў назву «Клермон-Фэран».
Эканоміка [рэдагаваць]
У горадзе разьмешчана штаб-кватэра сусьветна вядомага вытворцы шынаў Michelin; у горадзе разьмешчаны шэраг прадпрыемстваў кампаніі. Таксама маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, тэкстыльнай, паліграфічнай, папяровай, хімічнай, харчовай прамысловасьці.
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Абэрдын, Шатляндыя, Вялікабрытанія (з 1955)
Солфард , Ангельшчына, Вялікабрытанія
Рэгенсбург , Нямеччына (з 1969)
Гомель, Беларусь
Аўеда , Гішпанія
Норт-Кўінслэнд , Аўстралія
Брага , Партугалія
Норман, Аклагома, ЗША
Аем, Габон
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Клермон-Фэран — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |