Клецкі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Клецкі раён | |
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Менская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Клецак |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2006) | 34,1 тыс. |
| Шчыльнасьць | 34,1 чал./км² |
| Плошча | 1 тыс. км² |
| Месцазнаходжаньне Клецкага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-17-93 |
| Паштовыя індэксы | 222 5хх, 222 6хх |
| Афіцыйны сайт | |
Кле́цкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1 тыс. км². Насельніцтва — 34,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Клецак.
Зьмест |
Геаграфічнае становішча[рэдагаваць]
Мяжуе з Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Нясьвіскім, Капыльскім і Салігорскім раёнамі Менскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць]
Паўночную частку раёну займае Капыльская града, цэнтральную — Клецкая раўніна, паўднёвая — разьмяшчаецца ў межах Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максымальная вышыня 232 м (на поўнач ад вёскі Ліскава).
Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17,8 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 670 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 192 дні.
Лясы (25% тэрыторыі) пераважна іглічныя і бярозавыя.
Гідраграфія[рэдагаваць]
Рака Лань з прытокамі Нача, Цапра. На мяжы з Капыльскім раёнам рака Морач і Чырвонаслабадзкое вадасховішча, на поўдні вадасховішча Локтышы.
Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць]
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў; таксама вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, гародніну.
Прадпрыемствы харчовай, радыёэлектроннай, мэблевай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Асіповічы — Баранавічы, аўтамабільныя дарогі Слуцак — Івацэвічы, Нясьвіж — Лунінец і інш.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць]
Захаваліся помнікі архітэктуры й садова-паркавага мастацтва: Сьвята-Ўсьпенская царква (1863) у в. Бабічы, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1891), брама-званіца (1788), галубятня і капліца (1809) у в. Галынка, вятрак (пачатак XIX ст.), сядзіба (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Даматканавічы, Сьвята-Пакроўская царква (1801) у в. Ёдчыцы, Сьвята-Дыянісаўская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Заастравечча, касьцёл з кляштарам дамініканцаў (XVII ст.) і царква (кан. XIX ст.) ў месьце Клецак, палацава-паркавы комплекс (ХІХ ст.) у в Радзівілімонты (в. Чырвоная Зорка), царква (пачатак XIX ст.) у в. Межная Слабада, касьцёл Узьнясеньня Крыжа Панскага (пачатак XX ст.) у в. Нагорнае, будынак паштовай станцыі (1-я палова XIX ст.) у в. Сіняўка, Сьвята-Багародзіцкая царква (1911) у в. Салаўі, сядзіба (1901) у в. Стралкова, Сьвята-Яна-Прадцечанская царква (пачатак XIX ст.) і сядзібна-паркавы ансамбль (2-я палова XIX ст.) у в. Туча, вятрак (канец XIX ст. —пачатак XX ст.) у в. Шайкі, сядзіба (1772) у в. Янавічы.
Вядомыя асобы[рэдагаваць]
- Ева Фялінская (1793—1859) — удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі, пісьменьніца.
- Марыя Багушэвіч (1865—1887) — рэвалюцыянэрка.
- Міхась Ярош (1929—1987) — беларускі літаратуразнавец, крытык.
Літаратура[рэдагаваць]
- Клецкий район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
|
||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||