Клод Манэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Клод Манэ (1899 год) |
|
| Імя пры нараджэньні: | Claude Oscar Monet |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 14 лістапада 1840 |
| Памёр: | 5 сьнежня 1926 |
| Нацыянальнасьць: | |
| Заняткі: | мастацтва |
| Плынь: | імпрэсіянізм |
| Працы: | Уражаньне, узыход сонца |
Клод Манэ́ (14 лістапада 1840, Парыж — 5 сьнежня 1926, Жывэрні) — францускі мастак, адзін з заснавальнікаў і асноўных прадстаўнікоў імпрэсіянізму.
У пяцігадовым узросьце, сям’я Манэ пераехала з Парыжу ў Гаўр. Бацька жадаў, каб Клод заняўся сямейным бізнэсам і кіраваў бакалейнай крамай, але Клод зь дзяцінства цікавіўся мастацтвам. У 1858 годзе, Клод пазнаёміўся з Эжэнам Будэнам, вядомым пэйзажыстам, які стаў яго першым настаўнікам па мастацтву. У 1860 годзе Клод Манэ быў прызваны ў войска і служыў два гады ў Альжыры. Пасьля таго, як Манэ захварэў тыфам, ён быў дэмабілізаваны і вучыўся ў майстэрні Шарля Глэера. Там ён пазнаёміўся з Агюстам Рэнуарам. Яны пасябравалі на ўсё жыцьцё і разам сталі заснавальнікамі імпрэсіянізму.
Манэ падтрымліваў кантакты зь іншымі мастакамі: Алфрэдам Сысьлеем, Фрэдэрыкам Базылем і іншымі. Яны разам выязджалі на пленэры (у той час маляваньне на прыродзе, пры натуральным асьвятленьні было наватарствам, якое ўвялі імпрэсіяністы). У 1866 годзе Клод Манэ намаляваў партрэт Камілы Данс’ё, («Каміла, ці партрэт жанчыны ў чорным»), якая прынесла яму вядомасьць. Хутка Каміла выйшла за Манэ замуж і ў іх нарадзіўся сын Жан.
У 1879 годзе ён наведаў Ангельшчыну, дзе захапіўся малярствам Ўільяма Цёрнэра і Джона Канстэбла. У Лёндане Манэ ўпершыню арганізаваў сваю выставу (1883 год). У 1871 годзе ён наведаў Нідэрлянды. Пасьля вяртаньня ў Парыж, Манэ набыў сабе плаваючую майстэрню, дзе маляваў рачныя пэйзажы.
У 1872 годзе зьявілася карціна «Уражаньне, узыход сонца» (Impression, soleil levant), які быў публічна прадстаўлены ў 1874 годзе на выставе ў галерэі Надара і надаў назву гэтаму накірунку мастацтва.
У 1879 годзе Каміла памірае ад сухотаў.
З 1883 года Клод Манэ перасяліўся ў Жывэрні. Ён далей займаўся калярыстычнымі пошукамі, ствараючы сэрыя карцінаў, якія адлюстроўвалі аднолькавы матыў розных пор дня і году ў розным асьвятленьні.
У 1892 годзе Манэ ажаніўся другі раз, на Алісе Ашадэ, яле яна памерла ў 1911 годзе. Мастак перажыў і свайго старэйшага сына, які памер у 1914 годзе.
У 1920-х г.г. Манэ захварэў катарактай, у выніку якой яму давялося перанесьці дзьве апэрацыі.
За сваё доўгае жыцьцё Манэ атрымаў прызнаньне крытыкаў і публікі. У позьнім пэрыядзе яго творчасьць эвалюцыянавала і штораз меншае значэньне стала мець форма. Мастацтва Манэ наблізілася да абстракцыянізму. Самым важным для яго стала сьвятло і ўтвораны ім колер.
Мастак памер 5 сьнежня 1926 года ў Жывэрні і быў пахаваны на мясцовых могілках.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Клод Манэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў