Клюб замалёвак Дэрбі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Завод «The Sharon Chemical Works» — Альфрэд Джон Кін, чалец клюбу замалёвак Дэрбі

Клюб замалёвак Дэрбі (па-ангельску: Derby Sketching Club) — мастацкі гурток, заснаваны ў 1887 годзе, чальцы якога сустракаюцца ў раёне Літловэр (Дэрбі, Ангельшчына). Сустрэчы ладзяцца пяць разоў на тыдзень, дзе адмыслоўцам узычваецца магчымасьць падзяліцца сваім інтарэсамі па маляваньні і красьленьні. Першымі чальцамі клюбу былі Альфрэд Джон Кін, Ўільям Сьвіндэл, Джордж Томпсан, Чарлз Тэры і Фрэнк Тымз.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб замалёвак Дэрбі быў заснаваны ў 1887 годзе групай маладых людзей, якія сабраліся з гэтай нагоды ў гарадзкім гатэлі. Мэтай клюбу зьяўлялася ўзычваньне самім чальцам і ўсім ахвочым пляцоўкі, дзе тыя могуць падзяліцца сваімі інтарэсамі і пунктамі гледжаньня на сутнасьць маляваньня і красьленьня. Яны зладзілі штогадовае ўзнагароджаньне ў два шылінгі і шэсьць пэнсаў. Першая выстава іх працаў зладзілася ў студзені 1889 году ў Athenaeum Rooms.

Мастацкі калекцыянэр Альфрэд Эдўард Гудзі зьбіраў творы, што выйшлі з-пад пяра ўдзельнікаў клюбу замалёвак Дэрбі, і ў 1940 годзе прадставіў іх у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey's Derby p. 12. Breedon Books. pp. 157. ISBN 1-85983-379-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]