Кляас-Ян Гюнтэляар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кляас-Ян Гюнтэляар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 жніўня 1983(1983-08-12)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2003
2003—2004
2004—2006
2006—2009
2009
2009—2010
2010—2017
2017—2021
2021
ПСВ Эйндговэн
Дэ Граафсхап (арэнда)
АГОВВ Апэльдорн (арэнда)
Гээрэнвээн
Аякс
Рэал Мадрыд
Мілян
Шальке-04
Аякс
Шальке-04
1 (0)
9 (0)
35 (26)
46 (34)
104 (80)
20 (8)
25 (7)
175 (82)
85 (45)
9 (2)
Зборныя
2006—2015 Нідэрлянды 76 (42)

Кляас-Ян Гюнтэляар (па-нідэрляндзку: Klaas-Jan Huntelaar; нарадзіўся 12 жніўня 1983 году, Воор-Дрэмпт, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. Адзін з самых выніковых футбалістаў нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Гюнтэляар зьяўляецца пладавітым нападнікам[4] з бліскучай тэхнікай і атлетызмам[5], яго часьцяком параўноўваюць па стылі з такімі гульцамі, як Марка ван Бастэн[6] і Руўд ван Ністэльрой[7].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе шаснаццацігадовы Гюнтеляар паступіў у футбольную акадэмію ПСВ і неўзабаве праявіў сябе ў моладзевай камандзе як добры бамбардзір. Ён дэбютаваў у матчы за асноўны склад ПСВ у другой палове сэзону 2002—2003 гадоў, але гэты матч стаў адзіным, праведзеным за клюб з Эйндговэну ў чэмпіянаце Нідэрляндаў. Ня здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе ПСВ, Гюнтелар адправіўся ў арэнду ў клюб «Дэ Граафсхап», каб набрацца вопыту. Ён згуляў 9 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Нідэрляндаў, але ні разу ня здолеў забіць.

Улетку 2003 году ён зноў быў адпраўлены ў арэнду, на гэты раз у клюб «Апэльдорн», які выступаў у першым дывізіёне. Там Гюнтэляару атрымалася забіць 26 галоў у 35 матчах і стаць найлепшым бамбардзірам дывізіёну. Пасьля таго, як гулец вырашыў не падаўжаць свой ​​кантракт з ПСВ, «Гээрэнвээн» набыў яго за 100 тысяч эўра. У першым сваім паўнавартасным сэзоне ў найвышэйшым дывізіёне Гюнтэляар забіў 17 галоў у 31 матчы й дапамог «Гээрэнвээну» патрапіць у Кубак УЭФА. За палову сэзона 2005—2006 гадоў ён забіў 17 галоў у 15 матчах і зімой перайшоў у «Аякс», які заплаціў за яго 9 млн эўра. Гюнтэляар адразу дамогся посьпеху ў «Аяксе», забіўшы адзін з самых прыгожых галоў сэзону ўдарам празь сябе ў дададзены час на паўфінальным матчы Кубка Нідэрляндаў супраць «Роды». Паводле выніках сэзона Гюнтэляар стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 33 галы.

У пачатку сьнежня 2008 году было абвешчана аб тым, што «Аякс» і мадрыдзкі «Рэал» дасягнулі пагадненьня па трансфэры футбаліста, 4 сьнежня прайшла цырымонія, у якой нідэрляндзкі футбаліст быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «каралеўскага клюбу» й атрымаў футболку з нумарам 19. 7 жніўня 2009 году Гюнтэляар падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2013 году з італьянскім «Мілянам», сума трансфэру склала каля 15 мільёнаў эўра. 31 жніўня 2010 году Гюнтэляар перайшоў у нямецкі «Шальке-04»[8], дзе да яго вярнулася ягонага ранейшая выніковасьць.

Нацыянальная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у зборнай Нідэрляндаў 16 жніўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі й адразу забіў 2 мячы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»:

«Шальке 04»:

Нідэрлянды:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Klaas-Jan Huntelaar // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в KLAAS-JAN HUNTELAAR // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Klaas Jan Huntelaar // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ «Huntelaar swaps Madrid for Milan». UEFA.com.
  5. ^ «The Hunter's pursuit of excellence». FIFA.com.
  6. ^ «Huntelaar follows Van Basten». UEFA.com.
  7. ^ Hodges, Vicki (11 January 2008). «Man United keen on Dutch striker Huntelaar». London: The Telegraph.
  8. ^ «Klaas-Jan Huntelaar stürmt künftig für Schalke 04!» FC Schalke 04.de

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]