Клявіятура
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Клявіяту́ра — упарадкаваны склад клявіш, які служыць для ручнога кіраваньня прыладай, ці ручнога ўвода дадзеных. У залежнасьці ад прадугледжанай функцыі, клявіятура можа ўтрымліваць клявішы рознай накіраванасьці: алфавітныя, лічбавыя, са спэцыяльнымі знакамі ці функцыямі, са значэньнем створаным карыстальнікам.
Клявіятура ўжываецца ў розных прыстасаваньнях — пішучых машынках, калькулятарах, сотавых тэлефонах і г.д.; так сама клявіятура — гэта адзін з асноўных элемэнтаў пэрсанальнага кампутара. У наш час ужываюцца сучасныя віды кампутэрных клявіятур, якія ўтрымліваюць больш за 100 клявіш. Усё часьцей да кампутарнай клявіятуры дадаюць дадатковыя элемэнты кіраваньня (дадатковыя клявішы), і кантролю (сьветлавыя дыёды) — часьцей за ўсё для абслугоўваньня мультымэдыя.
Асаблівы від клявіятуры — гэта клявіятура музычных інструмэнтаў (фартэпіяна, арганах і. г.д.), так сама і ў электронных інструмэнтах.
На кампутэрнай клявіятуры кожны націск на клявішу выклікае сыгнал да кампутара. Кожная клявіша мае своеасаблівы сыгнал, які мае назву “код”. Найбольш распаўсюджаным кампутэрным кодам для клявіятуры зьяўляецца код ASCII. Нядаўна зьявіліся бяздротавыя клявіятуры, якія маюць сувязь з кампутарам з дапамогай інфрачырвонага далучэньня (павінен быць прамы кантакт з прыймальнікам сыгналу), ці з дапамогай радыёсувязі (клявіятура павінна быць не далей 5 мэтраў ад прыймальніка). Найсучасьнейшы спосаб далучэньня клявіятуры і кампутара — з дапамогай стандарту Bluetooth.
Клявішы на кампутэрных клявіятурах звычайна разьмяшчаюцца ўкладам QWERTY (ад першых літар у левым верхнім радку клявіятуры), радзей QWERZ (клявіятура нямецкая), ці AZERTY (француская). Існуюць іншыя ўклады клявіятур, на прыклад клявіятура Дворака, мэтай якой зьяўляецца паскарэньне пісаньня.
Асноўныя віды клявіятур кампутара па часу ўзьнікненьня
- 83-клявіятурная — клявіятура тыпа РС і ХТ
- 84-клявіятурная — клявіятура тыпа АТ
- 101-клявіятурная — клявіятура пашыраная нумералягічнымі клявішамі
- 104-клявіятурная — клявіятура 101 пашыраная дадаткам клявіш для мэню Windows
- мультымэдыйныя — клявіятура 104 пашыраная дадатковымі клявішамі
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Клявіятура — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Абсталяваньне кампутара клясы PC | |
|---|---|
| Неабходныя складнікі | сыстэмны блёк • манітор • клявіятура |
| Сыстэмны блёк | мацярынская плата • працэсар • апэратыўная памяць • блёк сілкаваньня |
| Унутранае абсталяваньне | цьвёрды дыск • FDD • графічная карта • карта пашырэньня • аптычны прывад (прывад CD • прывад DVD) • гукавая карта • сеткавая карта • кантролер SCSI • тэлэвізійная карта |
| Зьнешняе абсталяваньне | кампутарная мыш (ці трэкбол • тачпад) • клявіятура • графічны пляншэт • тачскрын • прынтэр • ploter • сканэр • мікрафон • мадэм • акустычная сыстэма • навушнікі • джойстык • маніпулятар 3D • блёк сілкаваньня UPS • сеткавы фільтар |
