Клягэнфурт
| Клягэнфурт | |||||
| Klagenfurt am Wörthersee | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1193 | ||||
| Горад з: | 1246 | ||||
| Плошча: | 120,1 км² | ||||
| Насельніцтва (2006) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
92,4 769 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +43 463 | ||||
| Паштовы індэкс: | 9020 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 46°37′ пн. ш. 14°18′ у. д. / 46.617° пн. ш. 14.3° у. д.Каардынаты: 46°37′ пн. ш. 14°18′ у. д. / 46.617° пн. ш. 14.3° у. д. | ||||
|
Клягэнфурт на мапе Аўстрыі
Клягэнфурт
|
|||||
| http://www.klagenfurt.at/ | |||||
Клягэнфурт-ам-Вёртэрзээ (па-нямецку: Klagenfurt am Wörthersee, па-баварску: Klångfurt am Werthasee, па-славенску: Celovec — Цэлавец) — горад на поўдні Аўстрыі, цэнтар фэдэральнай зямлі Карынтыі. У наяўны момант колькасьць жыхароў Клягэнфурту перавышае 92 тысячы чалавек, зь іх больш за 1700 — карынтыйскія славенцы.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Горад разьмешчаны на рацэ Глан ў алпійскай даліне Дравы.
Гісторыя [рэдагаваць]
Згодна легенды горад заснаваў герцаг Карынтыі Гэрман Спанхайм. Першыя згадкі пра населены пункт Форум-Клягэнвурт адносяцца да 1193—1199 гадоў. У 1246—1252 гадох Клягэнфурт атрымаў гарадзкія правы і хутка зрабіўся адным з найвялікшых гарадоў Карынтыйскага герцагства, а пазьней — ягонай сталіцай.
Аднак на гэтым месцы таксама знаходзіўся рымскі горад Вірунум.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
Сярод выдатных мясьцінаў Клягэнфурту найбольшае значэньне мае стары горад з сваім цэнтральным пляцам Альтэр-Плац, фантан у выглядзе цмока Ліндвурм-Брунэн, а таксама возера Вёртэрзээ, якое лічыцца самым цёплым сярод альпійскіх азёр. Недялёка ад Клягэнфурту знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых замкаў Аўстрыі Хохастэрвіц.
Адукацыя [рэдагаваць]
У горадзе разьмяшчаецца ўнівэрсытэт Клягэнфурту.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Клягэнфурт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (ням.)
- Інфармацыя для турыстаў
- Марыя-Ларэта (ням.)