Кляновы ліст
Кляновы ліст (па-ангельску: Maple Leaf, франц. Feuille d’erable) — адзін з афіцыйных сымбаляў Канады нароўні з канадзкім бабром.
Сымбаль Канады [рэдагаваць]
Кляновы ліст, у прыватнасьці, можна ўбачыць на сьцягу Канады (у цэнтры сьцягна ён стаў разьмяшчацца толькі з 1965[1]), на некаторых знаках ваенных званьняў канадзкіх ўзброеных сіл. На сьцягу чырвоны кляновы ліст, як і на стылізаваным малюнку, мае 11 кончыкаў.
Яго выкарыстаньне абавязана наяўнасьці значнай колкасьці клёнаў ў Канадзе. Клён спрадвеку уяўляе сабой значны эканамічны рэсурс. Акрамя паставак вялікай колкасьці лесу, у экспарце рэсурсаў краіны ўдзельнічае і кляновы цукар.
Фальклёрныя песьня «La feuille d'érable» студыі La Bonne Chanson распавядае гісторыю зьяўленьня кветкавых эмблем многіх краін, у тым ліку канадзкага кляновага ліста. Гэтая песьня зьяўляецца афіцыйным маршам Каманднага складу інструктараў ваенных вучылішчаў.
Таксама выкарыстоўваецца звычайна ангельскі выраз Maple Leaf: напрыклад, у назьве хакейнай каманды Таронта Мэйпл Ліфс.
| Гэта — накід артыкула пра Канаду. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Крыніцы [рэдагаваць]
Кляновы ліст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў