Клясыфікацыя Сыблі — Алквіста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Клясыфікацыя Сыблі — Алквіста (па-ангельску: Sibley-Ahlquist taxonomy) — фундамэнтальная рэвізія сыстэмы птушак, праведзеная Чарльзам Сыблі (анг. Charles Sibley) і Джонам Алквістам (анг. Jon Edward Ahlquist). Заснаваная на працах па дасьледаваньні філягеніі птушак мэтадам гібрыдызацыі ДНК, якая праводзілася напрыканцы 1970-х — 1980-х гадоў.

У малекулярнай біялёгіі гібрыдызацыя ДНК уяўляе сабой адзін з параўнальных мэтадаў, з дапамогай якога можна ацаніць ступень адрозьненьняў у пасьлядоўнасьцях ДНК арганізмаў, якія параўноўваюць.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Sibley, Charles Gald & Ahlquist, Jon Edward (1990): Phylogeny and classification of birds. Yale University Press, New Haven, Conn.