Клясычная музыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Клясычная музыка — шырокі тэрмін для абазначэньня асноўных кірункаў заходнеэўрапейскае літургічнае і сэкулярнае музыкі ў пэрыяд ад IX стагодзьдзя да нашага часу. Ключавыя нормы гэтай традыцыі склаліся прыкладна паміж 1550 і 1900. Тэрмін зьявіўся ў пачатку XIX стагодзьдзя з мэтай «кананізаваць» пэрыяд ад Ёгана Сэбастыяна Баха ды Людвіг ван Бэтговэна ў якасьці своеасаблівага залатога веку музыкі.

У значэньні якаснае адзнакі, клясычная музыка — гэта музыка мінулага, якая вытрымала выпрабаваньне часам і мае аўдыторыю ў сучасным грамадзтве. Ужо сёньня ў якасьці клясычных успрымаюцца ня толькі вяршыні музычнага мастацтва, але і найлепшыя ўзоры забаўляльных жанраў мінулага: удалыя творы францускай, венскай і вугорскай апэрэты XIX стагодзьдзя — пачатку XX стагодзьдзя, вальсы Ёгана Штраўса і іншыя.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Клясычная музыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў