Кляштар канонікаў лятэранскіх (Быхаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
Краіна Беларусь
Места Быхаў
Каардынаты 53°31′9.98″ пн. ш. 30°15′28.64″ у. д. / 53.5194389° пн. ш. 30.2579556° у. д. / 53.5194389; 30.2579556Каардынаты: 53°31′9.98″ пн. ш. 30°15′28.64″ у. д. / 53.5194389° пн. ш. 30.2579556° у. д. / 53.5194389; 30.2579556
Дата заснаваньня XVII ст.
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх на мапе Беларусі
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх на Вікісховішчы

Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх — помнік архітэктуры XVII ст. у Быхаве. Знаходзіцца на высокім правым беразе Дняпра, на поўнач ад замка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. У склад комплексу ўваходзіў касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, які ў 1960-я гады зруйнавалі савецкія ўлады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1619 годзе ўладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў лятэранскіх з драўляным касьцёлам пад тытулам Сьвятога Казімера. У 1765 годзе тагачасныя ўладальнікі места Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касьцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар[2], у будынках якога разьмясьцілася жаночая гімназія. Пазьней у кляштарным корпусе працавала расейская вязьніца.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам у колішнім кляштары працавала аўтамабільная школа.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Рэвалюцыйная, 13

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 394.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 395.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]