Кляштар сьвятой Біргіты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славутасьць
Кляштар сьвятой Біргіты
Pirita klooster
Рэшткі кляштару
Рэшткі кляштару
Краіна Эстонія
Места Талін
Каардынаты 59°28′ пн. ш. 24°50′ у. д. / 59.467° пн. ш. 24.833° у. д. / 59.467; 24.833Каардынаты: 59°28′ пн. ш. 24°50′ у. д. / 59.467° пн. ш. 24.833° у. д. / 59.467; 24.833
Канфэсія каталіцтва
Ордэнская прыналежнасьць Ордэн сьвятой Брыгіты
Тып агульны
Тып будынка кляштар
Архітэктурны стыль готыка
Будаўніцтва 1407—??? гады
Дата скасаваньня 1575 год
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан рэшткі
Сайт Афіцыйны сайт
Кляштар сьвятой Біргіты на мапе Эстоніі
Кляштар сьвятой Біргіты
Кляштар сьвятой Біргіты
Кляштар сьвятой Біргіты
Commons-logo.svg Кляштар сьвятой Біргіты на Вікісховішчы

Кля́штар сьвято́й Біргі́ты (па-эстонску: Pirita klooster — кляштар Пірыта) — былы каталіцкі кляштар у Таліне (Эстонія). Належаў Ордэну сьвятой Брыгіты.

Узьвядзеньне манастыру пачалі заможныя рэвельскія купцы ў 1407 року, якія для кансультацыяў выклікалі двух манахаў з кляштару, заснаванага самой Брыгітай. Збудаваньне ўяўляла сабой тыповую для сярэднявечча сакральную пабудову ў позьнегатычным стылі. Кансэкраваў сьвятыню 15 жніўня 1436 року біскуп Таліну Гайнрых II.

Кляштар быў найбуйнейшай манастырскай пабудовай у Лівоніі. Пасярэдзіне тэрыторыі стаяла вялікая трохнэфавая зальная царква з дахам, які падтрымлівалі 12 слупоў. Паводле правілаў ордэну ў брыгіцкіх кляштарах маглі пражываць як мужчыны, так і жанчыны, аднак набажэнствы для іх адбываліся ў розны час. Сустракацца паміж сабой манахі і манашкі маглі толькі ў адмыслова прызначаным памяшканьні, разьдзеленым на дзьве паловы сьцяной. Такім чынам, яны не маглі бачыць адзін аднаго, але маглі перадаваць прадметы ці размаўляць праз дзіркі ў сьцяне.

Кляштар быў разбураны ў 1575 року расейцамі ў часе Лівонскай вайны[1]. Пасьля гэтага ён быў закінуты і паступова разабраны на будаўнічы матэрыял. У XVII стагодзьдзі побач з руінамі кляштару былі заснаваныя могілкі, дзе хавалі мясцовых сялянаў. У 1930-я рокі на месцы былога кляштару манашак была распачатая сельскагаспадарчая дзейнасьць.

На сёньня ад усяго комплексу захаваўся адно заходні франтон кляштарнай царквы вышынёй 35 м і яе бакавыя муры. Перад царквой засталіся вапняковыя надмагільлі, датаваныя ў асноўным XIX стагодзьдзем.

У 2001 року побач быў пабудаваны новы кляштар манахіняў-брыгітак. Цяпер у ім пражываюць 8 сёстраў, якія прыехалі сюды з Мэксыкі ды Індыі[2]. Пры кляштары дзейнічае гатэль, прызначаны для турыстаў.

У цяперашні час побач з рэшткамі манастыру ладзяцца канцэрты па вольным паветры, шторок 15 жніўня (у дзень кансэкрацыі) адзначаецца Дзень кляштару, падчас якога традыцыйна ладзіцца кірмаш. Дзейнічаюць экскурсіі для турыстаў.

Цікавосткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1965 року на тэрыторыі кляштару праходзіла здымка беларускага мастацкага фільму «Горад майстроў» (рэжысэр Уладзімер Бычкоў).

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ History of the Pirita Convent in Tallinn(анг.). Кляштар Пірыта. Праверана 2 лістапада 2012 г.
  2. ^ Bridgettine sisters in Estonia(анг.). Кляштар Пірыта. Праверана 2 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Eesti kultuurimälestis.jpg Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  1192

Commons-logo.svg  Кляштар сьвятой Біргітысховішча мультымэдыйных матэрыялаў