Клёд Пэро
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Клёд Пэро (па-француску: Claude Perrault; каля 1613, Парыж — 8 кастрычніка 1688) — францускі архітэктар, тэарэтык архітэктуры.
Брат Шарля Пэро. Па адукацыі лекар, займаўся матэматыкай, фізыкай, тэхнікай, археалёгіяй, выконваў кардоны для габэленаў. Найбольш вядомыя яго архітэктурныя работы ў Люўры (фасады парадны ўсходні з каланадай, 1667-74, і паўднёвы), якія зьяўляюцца вяршыняй раньняга францускага клясыцызму. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1671). У 1673 пераклаў архітэктурны трактат Вітрувія.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Клёд Пэро — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў