Клімавічы
| Клімавічы | |||||
|
|||||
| Горад з: | 1777 | ||||
| Вобласьць: | Магілёўская | ||||
| Раён: | Клімавіцкі | ||||
| Насельніцтва: | 14 600 (2008) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2244 | ||||
| Паштовы індэкс: | 213632, 213633, 213634, 213635 | ||||
| Аўтамабільны код: | 6 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′ пн. ш. 31°57′ у. д. / 53.617° пн. ш. 31.95° у. д.Каардынаты: 53°37′ пн. ш. 31°57′ у. д. / 53.617° пн. ш. 31.95° у. д. | ||||
|
Клімавічы на мапе Беларусі
Клімавічы
|
|||||
Клі́мавічы — места ў Беларусі, на рацэ Калініца. Адміністрацыйны цэнтар Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 14,6 тыс. чал. (2008). Знаходзяцца за 124 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Унеча, аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Крычавам, Касьцюковічамі, Хоцімскам.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Упершыню Клімавічы згадваюцца ў XIV ст.[1] у дакумэнце, зьвязаным з родам Асмалоўскіх. Пад 1581 паселішча значыцца як вёска ў Амсьціслаўскім ваяводзтве[2], уладаньне Мацея Глінскага. Цягам XVІІ—XVІІІ ст. стст. мясьціна ўваходзіла ў склад Крычаўскага староства, аднак увесь час знаходзілася ў пасэсіі ў розных шляхецкіх родаў[2].
У 1626 у Клімавічах заснавалі кляштар дамініканаў. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) паселішча пацярпела да маскоўскіх захопнікаў. З 1720 мясьцінай валодалі Бялецкія, з 1758 году — Галынскія. У 1765 Клімавічы зрабіліся цэнтрам невялікага нягродавага староства. Мястэчка знаходзілася на левым беразе рэчкі Каленіца і мела радыяльнае плянаваньне, цэнтрам якога быў пляц з касьцёлам[2].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Клімавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1777 атрымалі статус места і зрабіліся цэнтрам павету Беларускай, потым Магілёўскай губэрні. 16 жніўня 1781 места атрымала ўласны герб: «у блакітным полі залатая пчала»[3]. У 1804 тут знайшлі буйны скарб антычных манэтаў (імаверна, II ст. н. э.). У 1850-я у Клімавічах існаваді 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных установаў, бібліятэка, лякарня, аптэка. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 18 вуліцаў, 2 плошчы, 750 будынкаў, 3 царквы, 3 малітоўныя дамы, чатыры вучэльні, друкарня, лякарня.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Клімавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Клімавічы вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам Калінінскай акругі, у якую ўвайшлі 10 раёнаў (з 1938 цэнтар раёну). У 1929—1930 празь места прайшла чыгунка. У Другую сусьветную вайну з 10 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 Клімавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі (1986) значная частка тэрыторыі раёну была забруджаная радыеактыўнымі выкідамі. 28 лютага 2001 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескіх гербу і сьцяга[4].
- Места на старых здымках
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XIX стагодзьдзе: 1897 — 4714 чал., у тым ліку 50,2% праваслаўных, 1,5% каталікоў, 47,9% юдэяў
- XX стагодзьдзе: 1939 — 9,6 тыс. чал.; 1959 — 11,6 тыс. чал.; 1970 — 12,7 тыс. чал.; 1991 — 16,5 тыс. чал.[5]; 1997 — 17,3 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 16,0 тыс. чал.; 2006 — 15,1 тыс. чал.; 2008 — 14,6 тыс. чал.
Адукацыя [рэдагаваць]
У Клімавічах працуюць сельскагаспадарчы тэхнікум, ПТВ, 4 сярэднія, музычная, спартовая школы,
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць дом культуры, 6 клюбаў, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.
Мэдыі [рэдагаваць]
Выдаецца раённая газэта «Родная ніва».
Забудова [рэдагаваць]
Сучасная тэрыторыя Клімавічаў разьмяшчаецца каля рэчкі Калініца. Збудаваны жылы масіў з 2-4-павярховай забудовай. Сфармаваўся мікрараён з 4-5-павярховымі пабудовамі.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Клімавічаў |
|---|
|
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Дзейнічае Клімавіцкі краязнаўчы музэй. З 2001 у месьце праводзіцца Міжнародны фэстываль дзіцячай творчасьці «Залатая пчолка». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Сяброўства».
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Могілкі габрэйскія
- Царква Сьв. Міхала Арханёла (2-я пал. ХІХ ст.)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Касьцёл і кляштар дамініканаў (XVII ст.)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Климовичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- ^ а б в Клімавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 109
- ^ Клімавічы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Геральдика на Климовичский районный исполнительный комитет
- ^ Климовичи // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Уладзімір Філякоў. Клімавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 199.
Літаратура [рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Klimowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 152—153.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Клімавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||
|
||||||||