Кліменці Шут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кліме́нці Пятро́віч Шут (1925, Ігуменскі раён — 7 студзеня 1969) — беларускі археоляг.

У 1960 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1960 навуковы супрацоўнік сэктару археалёгіі Інстытуту гісторыі АН Беларусі. У 19591961 удзельнічаў у працы Менскай археалягічнай экспэдыцыі, з 1963 дасьледаваў гарадзішчы раньняга жалезнага веку на поўначы Беларусі, на многіх гарадзішчах правёў шурфоўку (неглыбокая вэртыкальная выпрацоўка для разьведкі выкапняў). Адкрыў і ўвёў у навуковы ўжытак больш за 10 археалягічных помнікаў. Падрыхтаваў археалягічную мапу паўночнай Беларусі са сьпісам гарадзішчаў.

Літаратура[рэдагаваць]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.