Княжыч (гісторыка-культурніцкі клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лягатып

Гісторыка-культурніцкі клюб «Княжыч» (назва азначае падзьвінскае найменьне маладога месяца княжыч, які расьце) узьнік з ініцыятывы моладзі і выкладчыкаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ўвосень 1995 году.

Кірункі дзейнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Княжыч» калядуе

Гісторыка-культурніцкі клюб «Княжыч» займаецца вывучэньнем аўтэнтычнага фальклёру, праводзіць досьледы ў адзначанай галіне, а таксама займаецца рэканструкцыяй пэўных абрадаў (Каляды, Гуканьне вясны, Купальле і іншыя). Творчая дзейнасьць гурта пачалася ў 1996 годзе. Асноўным кірункам дзейнасьці былі этнаграфічныя дасьледаваньні, вывучэньне і рэканструкцыя абрадавага цыклю беларусаў Паазер’я (песьні, сьвяты, абрады, сэмантыка). У лістападзе 2005 году гурт атрымаў найменьне «народны».

Дзейнасьць у абазначаным кірунку вядзецца наступным чынам:

«Княжыч» на фэсьце
  • «Княжыч» прымае ўдзел у разнастайных фэстах сярэднявечнай культуры.

Статут[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй прыведзены асноўныя рысы з Статута клюбу.

Місія Клюбу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адраджэньне традыцыйнай культуры Паазер’я шляхам вывучэньня і папулярызацыі яе ў маладзёвым асяродку Полаччыны праз правядзеньне культурніцкіх і асьветніцкіх мерапрыемстваў.

Мэты дзейнасьці клюбу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вывучэньне гісторыі Паазер’я і правядзеньне навуковых досьледаў у адзначанай галіне;
  • Вывучэньне, захаваньне й разьвіцьцё этнічнага, культурнага і прыроднага патэнцыялу Паазер’я;
  • Пашырэньне навуковых досьледаў і прапаганды этна-культурнай спадчыны Паазер’я;
  • Абарона і захаваньне традыцыйнага прыроднага, гісторыка-культурнага ляндшафтаў;
  • Спрыяць пашырэньню сфэры ўжытку беларускай мовы і ўмацаваньню ейных прыярытэтаў;
  • Вывучэньне палітычных, культурных, экалягічных, дэмаграфічных рэаліяў сучаснасьці, як непасрэдных умоваў існаваньня беларускага этнасу;
  • Разьвіцьцё традыцыйных беларускіх рамёстваў.

Задачы клюбу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аб’яднаньне намаганьняў фізычных і юрыдычных асобаў для распрацоўкі праграмаў і праектаў скіраваных на выкананьне мэтаў і задачаў клюбу;
  • Супрацоўніцтва з прадстаўнікамі навукі, культуры, адукацыі й бізнэсу, скіраванае на дасягненьне мэтаў клюбу;
  • Супрацоўніцтва з прадпрыемствамі, арганізацыямі і аб’яднаньнямі, у тым ліку замежнымі, скіраванае на рэалізацыю мэтаў і задачаў клюбу;
  • Арганізацыя і правядзеньне навуковых, асьветніцкіх, культурніцкіх, мастацкіх і інш., акцыяў(напрыклад: экспэдыцыі, выставы, канфэрэнцыі), якія адпавядаюць дзейнасьці клюбу;
  • Стварэньне творчых і навуковых лябараторыяў, майстэрняў, студыяў, сэкцыяў і інш., арганізацыйных адзінак;
  • Забесьпячэньне зацікаўленых арганізацыяў(бібліятэкаў, архіваў, СМІ і інш.) інфармацыяй, друкаванымі выданьнямі, аўдыё-, відэа-, кіна-, фотаматэрыяламі на ўмовах, якія задавальняюць інтарэсы клюбу;
  • Прапаганда мэтаў і задачаў клюбу праз інфармаваньне грамадзкасьці з выкарыстаньнем для гэтага СМІ, а таксама сваіх уласных выданьняў.

Прынцыпы дзейнасьці клюбу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Добраахвотнасьць;
  • Самастойнасьць;
  • Калегіяльнасьць;
  • Галоснасьць.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]