Князь Жабак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Князь Жабак (па-ангельску: Frog Prince) — сямейны музычны фільм Джыма Гэнсана. Таксама вядомы за межамі ЗША, як Казкі Мапэтляндыі: Князь Жабак (па-ангельску: Tales from Muppetland: The Frog Prince).

У «Князі Жабак» упершыню зьяўляюцца частка мапэтаў, а Кэрміт атрымоўвае свой сучасны выгляд (першапачаткова ён быў ня жабкам, а яшчаркам — гл. «Сэм і сябры»). Таксама ў «Князі Жабак» упершыню зьяўляецца каманда лялечнікаў, якая будзе адгэтуль прысутнічаць ва ўсіх працах Гэнсана.