Кніга
Кні́га — непэрыядычнае выданьне ў выглядзе збрашураваных папяровых лісткоў надрукаванага матэрыялу (часам з ілюстрацыямі), сродак масавай, навуковай, тэхнічнай інфармацыі. Кніга ў асноўным слоўнікавым значэньні — важная частка чалавечай культуры, на працягу шматлікіх стагодзьдзяў — асноўны матэрыяльны носьбіт інфармацыі.
Гістарычныя зьвесткі[рэдагаваць]
У старажытнасьці ролю кніг выконвалі скруткі і іншыя, больш прымітыўныя носьбіты. У раньнім сярэднявеччы — у асноўным дзякуючы дзейнасьці манастыроў — у Эўропе распаўсюджваньне атрымалі рукапісныя кнігі. Росквіт кніжнай справы наступіў з вынаходствам у Эўропе кнігадрукаваньня ў 15 стагодзьдзі. Першыя друкарскія кнігі атрымалі назву інкунабулы (па-лацінску: incunabula — «калыска»).
Напрыканцы 20 — у пачатку 21 стагодзьдзя распаўсюджваньне атрымалі кнігі ў электронным фармаце.
Першыя кнігі[рэдагаваць]
- Першая друкаваная кніга зьявілася ў Кітаі ў 1045 годзе (Пі Шэн).
- У сярэдзіне 15 стагодзьдзя ў горадзе Майнцы Ёган Гутэнбэрг надрукаваў першае паўнааб’ёмнае друкаванае выданьне ў Эўропе — 42-радковую «Біблію».
- 6 жніўня 1517 году Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр».
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Кніга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «Беларуская Палічка» — беларуская электронная бібліятэка
- Выданьне губэрнскіх праўленьняў у Беларусі ў 19 стагодзьдзі