Кобры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кобры
Індыйская кобра (Naja naja)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
АтрадЛускаватыя
ПадатрадЗьмеі
СямействаАсьпіды
РодКобры сапраўдныя
Бінамінальная намэнклятура
Naja

Кобры сапраўдныя (Naja) — род зьмей сямейства асьпідавых.

Вядома 14 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўднёвай і Сярэдняй Азіі. Найбольш вядома кобра індыйская, або зьмяя-акулярніца (N. naja), зь сьветлым малюнкам накшталт акуляраў на шыі, капская (N. nivea), чорна-белая (N. melanoleuca) і інш.

Даўжыня да 2 м, зрэдку да 2,5 м. Цела моцна выцягнугае, з доўгім хвастом і гладкай луской. Узбуджаныя кобры прымаюць своеасаблівую позу: падымаюць пярэднюю частку цела вэртыкальна над зямлёй, трымаючы галаву гарызантальна, і расшыраюць дыскападобна шыю. Ядавітыя. Некаторыя віды здольны выпырскваць яд на адлегласьць да 2 м, імкнучыся папасьці праціўніку ў вочы.

Кормяцца дробнымі пазваночнымі.

Адкладваюць ад 8 да 45 яек.