Кобрынскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Кобрынскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Кобрынь
Насельніцтва 88 037[1]
Шчыльнасьць 43,2 чал./км²
Плошча 2039,79[2] км²
Месцазнаходжаньне Кобрынскага раёну
Кобрынскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ко́брынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Кобрыншчына мяжуе зь Бярозаўскім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, на поўдні Кобрынскі раён мяжуе з Валынскай вобласьцю Ўкраіны.

У склад Кобрынскага раёну ўваходзяць 13 сельсаветаў: Астроміцкі сельсавет, Аніскавіцкі сельсавет, Батчынскі сельсавет, Бухавіцкі сельсавет, Восаўскі сельсавет, Гарадзецкі сельсавет, Дзівінскі сельсавет, Залескі сельсавет, Кісялёвіцкі сельсавет, Навасёлкаўскі сельсавет, Павіцьцеўскі сельсавет, Тэвельскі сельсавет, Хідрынскі сельсавет.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Створаны 15 студзеня 1940 году. У сучасных межах з 25 сьнежня 1967 году.

Геаграфія [рэдагаваць]

Рэкі: Праз тэрыторыю раёну нясуць свае воды Мухавец, Трасцяніца, Кобрынка.

Каналы: Днепра-Бускі канал, Каралеўскі канал, Казацкі канал, канал Бона.

Азёры: Бамаўскае, Вярхі (Каташоўскае), Любань, Свінарэй.

У адлегласьці 10 кілямэтраў ад Кобрыня знаходзіцца возера Бамаўскае, якое ўзнікла ў выніку будаўніцтва аўтамабільнай трасы Берасьце — Менск.

Населеныя пункты [рэдагаваць]

У Кобрынскім раёне на сёньняшні час налічваецца 162 населеныя пункты. Адміністрацыйна Кобрынскі раён падзелены на 13 сельскіх саветаў.

Транспарт [рэдагаваць]

Праз Кобрынскі раён праходзіць нафтапровад «Дружба», 3 ніткі газапроваду, дзьве лініі Беларускай чыгункі — з захаду на ўсход і з поўначы на ўсход. Тут таксама ляжаць аўтамабільныя дарогі Менскага, Пінскага, Ковельскага, Гарадзенскага, Берасьцейскага напрамкаў. Па Днепра-Бускаму каналу ажыцьцяўляецца судаходзтва. Для пасажырскіх перевозак ў горадзе Кобрынь задзейнічана 9 гарадзкіх аўтобусных маршрутаў. Праз Кобрынскі раён праходзіць Палеская чыгунка.

Інфармацыя для турыстаў [рэдагаваць]

  • Каля вёскі Ляхчыцы ва ўрочышчы Княжая гара разьмешчана магіла, у якой па народным паданьні пахавана княгіня Вольга Раманаўна

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Кобрынскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў