Ковенскі замак
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Замак у Коўна — помнік гераічнай барацьбе летувіскага і беларускага народаў супраць крыжакоў, менавіта ён знаходзіўся на вастрыні абароны ВКЛ супраць Тэўтонскага ордэна.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- XIII—XIV стагодзьдзі — узьвядзеньне мураванага замка.
- 1362 — разбураны крыжакамі, але хутка адноўлены. 1383 — зноў разбураны.
- 1410 — Вітаўт канчаткова вярнуў Коўна ў склад ВКЛ і мадэрнізаваў замак.
- 1560—1580 — збудаваны артылерыйскі бастыён.
- 1655 — замак захоплены і спалены маскоўцамі.
- З 1950-х праводзіцца дасьледаваньне і кансэрвацыя рэшткаў замка.
Архітэктура [рэдагаваць]
Ковенскі замак зазнаў 3 этапы рэвалюцыі: першапачаткова ён ўяўляў сабою наўпрост квадрат абведзены праслам мураванай сьцяны, на узор крыжацкіх лагэрбургаў. Галоўны мур па пэрымэтры абкружаў дадатковы больш нізкі мур-цвінгэр.
Пры Вітаўце замак быў значна мадэрнізаваны: падвышаны сьцены, па кутах замкавай сьцяны былі ўзьведзены па чарзе цыліндрычныя і квадратныя флянкіруючыя вежы. Замак быў пераўтвораны ў дасканалую кастэль.
Апошнім этапам стала будаўніцтва паўкруглага артылерыйскага бастыёна вакол адной зь вежаў.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ковенскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў