Ковенскі павет (ВКЛ)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ковенскі павет
лац. Kovienski paviet
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Коўна
Дата ўтварэньня 1565 і 1566
Дата скасаваньня 1795
Час існаваньня 1565/661795
Месцазнаходжаньне Ковенскага павету
Ковенскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ковенскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Коўна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа ВКЛ 1680 г., на якой Коўна з ваколіцамі значыцца як частка Жамойці
Мапа Жамойці 1667 г. з Коўнам і Вількамірам

Утварыўся згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў. У склад павету ўваходзіла тэрыторыя Прэнскага, Ваўкавіскага, Дасунскага, Віштынецкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі[1].

У архіве князёў Сангушкаў захоўваўся дакумэнт ад 1565 году, дзе разьмешчаная на поўдні Ковенскага павету Бірштанская воласьць азначаецца як частка Жамойці (Жамойцкай зямлі): «Я, Мальхер Станіслававіч Шэмет, цівун гаспадарскі зямлі Жамойцкае воласьці Берштанскае...»[2]. Паводле ліста вялікага князя Жыгімонта Старога да ковенскіх мытнікаў ад 1530 году, «пушчы нашы ва ўсіх дварох нашых Панямонскіх абапал ракі Нёману ў Пунях, у Бірштанах, у Дарсунішках, у Коўне, у Вількіі, у Вялёне, у Скерстымоні і ў Ясвойнях, і ва ўсёй зямлі Жамойцкай ад нас заведаці пісару зямлі Жамойцкае Андрэю Мацковічу»[3].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.

Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян ковенскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ігнаці Забела. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала ковенскую кашталянію. У выніку, кашталян ковенскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jelski A. Powiat kowieński // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 339.
  2. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 7. — Lwów, 1910. S. 86.
  3. ^ Lietuvos Metrika. Užrašymų knyga 7 (1506—1539). — Vilnius, 2011. P. 521.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]