Коднарскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выгляд з паўночнага захаду
Выгляд з паўночнага ўсходу

Коднарскі замак — рэшткі замку XIII стагодзьдзя ў Дэрбішыры, Ангельшчына. Нягледзячы на тое, што ён адносіцца да ліку ахоўваных помнікаў гісторыі(en), замак знаходзіцца ў катастрафічным стане і занесены ў рэестар будынкаў, якім пагражае зруйнаваньне(en).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па нарманскім уварваньні ў Ангельшчыну землі вакол Коднару перайшлі ў юрысдыкцыю Ўільяма Пэвэрэля (анг. William Peverel)[1], які й заснаваў мураваны замак[2].

Да 1211 ён знаходзіўся ў валоданьні Генры дэ Грэя, нашчадка нарманскага рыцара Анкетыля дэ Грэя. У 1429 ягоная далёкая спадчыньніца Элізабэт Грэй выйшла замуж за сэра Джона Зоўча (анг. John Zouche), тройчы старэйшага шэрыфа Дэрбішыра. Замак заставаўся ў валоданьні роду Зоўчаў цягам 200 рокаў, да іхняе эміграцыі ў Вірджынію ў 1634.

Апошнім чалавекам, якім валодаў замкам, стаў сэр Стрэйншэм Мастэр, які ўспадкаваў замак у 1712 року.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На цяперашні час замак уяўляе сабой рэшткі трохпавярховай вежы, мур і канал, акружаны круглымі вежамі. Зьнешні двор знаходзіцца ўзроўнем ніжэй і быў пабудаваны ў пазьнейшы пэрыяд. Раней вакол замка існаваў глыбокі роў, а з усходнягя боку вялікія зарасьлі дрэваў, якія цяпер зрэзаныя. З заходняга боку існаваў унутраныя дворык, ахоўваны круглымі вежамі з байніцамі. У некаторых частках руінаў заўважныя сьляды амбразураў для лучнікаў.

Рэшткі замку знаходзяцца ў нездавальняючым стане, муры падтрымліваюцца рыштаваньнямі. Уваход на ягоную тэрыторыю забаронены.

У чэрвені 2007 тэлебачаньне зладзіла археалягічныя раскопкі вакол замку, якія прынесьлі цікавыя вынікі. Найбольш каштоўнай знаходкай стала сярэднявечная залатая манэта ў выдатным стане, знойдзеная ў ірве з вадой. Гэты экспанат выстаўлены ў экспазыцыі музэю і мастацкай галерэі Дэрбі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Codnor — the Domesday Book Online (анг.) Праверана 6 студзеня 2008 г.
  2. ^ CastleUK.net (анг.) Праверана 6 студзеня 2008 г.
  3. ^ Time Team at Channel Four: Codnor Castle (анг.) Праверана 4 ліпеня 2008 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: 53°2′43.5″ пн. ш. 1°21′17.1″ з. д. / 53.045417° пн. ш. 1.35475° з. д. / 53.045417; -1.35475