Койданаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Койданаў
Coat of Arms of Dziaržynsk, Belarus.svg Flag of Dziaržynsk, Belarus.svg
Герб Койданава Сьцяг Койданава
Магдэбурскае права: XVI ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Насельніцтва: 25 164 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовыя індэксы: 222712, 222720
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′ пн. ш. 27°8′ у. д. / 53.683° пн. ш. 27.133° у. д. / 53.683; 27.133Каардынаты: 53°41′ пн. ш. 27°8′ у. д. / 53.683° пн. ш. 27.133° у. д. / 53.683; 27.133
Койданаў на мапе Беларусі ±
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ко́йданаў1932 году — Дзяржы́нск) — места ў Беларусі, на рацэ Няцечка. Адміністрацыйны цэнтар Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 25 164 чал. (2009)[1]. Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы захад ад Менску, на чыгуначнай лініі (станцыя Койданава) і аўтамабільнай дарозе Менск — Баранавічы.

Койданаў — даўняе магдэбурскае[2] мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся кальвінскі збор і замак, зьнішчаныя савецкімі ўладамі ў 19301950-я.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Койданаў», імаверна, утварыўся ад імя татарскага ваяра Койдана (Кайдана), войскі якога нібыта разьбіў непрыяцель пад легендарным Крутагор’ем у XIII ст.[3]. Згодна зь іншым меркаваньнем, назва места паходзіць ад імя татарскага вайскавода, які калісьці жыў у гэтых мясьцінах. Ён наняўся ў канцы XIV — пач. XV стагодзьдзяў у войска Вялікага Княства Літоўскага і меў тут сваю рэзыдэнцыю.

Традыцыйная гістарычная назва паселішча падаецца ў форме Койданаў або Койданава. З 29 ліпеня 1932 места афіцыйна завецца Дзяржынскам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Койданава

Афіцыйнай[4] датай заснаваньня сучаснага Койданава лічыцца 1146 год, калі паселішча ўпамінаецца пад назвай Крутагор’е ў паданьні пра старую Пакроўскую драўляную царкву. Аднак сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі[5][6] разглядаюць гэтыя зьвесткі толькі як імаверныя і датуюць першы дакладны пісьмовы ўпамін 1442 годам. У ХІІ ст. паселішча ўвайшло ў склад Полацкага, пазьней Менскага княства. Да ХІІІ ст. завяршылася ўзьвядзеньне драўлянага замка.

У XIV ст. Койданаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Гедымінавічаў, Вярэйскіх, Гаштольдаў, Радзівілаў. У пач. XVI ст. Койданаў пацярпеў ад набегаў татараў (у 1502 і 1503). У 1542 паселішча стала цэнтрам староства, пазьней графства.

У 15501831 Койданаў атрымаў вядомасьць значнага асяродку распаўсюджваньня кальвінізму. Каля 1564 году Мікалай Радзівіл «Руды» збудаваў тут драўляны кальвінскі збор (з 1613 — мураваны), а таксама плябанію, школу і багадзельню. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1588 паселішча атрымала статус мястэчка[6]. У гэты час тут было 120 дымоў, замак, кальвінскі збор, ратуша, касьцёл, рынак, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Існавала 6 вуліцаў: Віленская, Менская, Плябанская, Рубяжэвіцкая, Слуцкая, Станькаўская. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза дазволіў праводзіць 2 вялікія кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сёмуху і штотыднёвы торг. Пазьней кірмашы таксама зьбіраліся на Юр’я (23 красавіка) і Пакровы (1 кастрычніка). Паводле зьвестак на 1620 год, у цэнтры мястэчка знаходзіўся чатырохкутны гандлёвы пляц, забудаваны дамамі рамесьнікаў і гандляроў; на пляцы было 5 крамаў, карчма і 23 мяшчанскія двары; агулам налічвалася 110 двароў

11 ліпеня 1655 у пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія войскі ўшчэнт спустошылі Койданаў. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару[7]:

…мястэчка Койданаў узялі, і каторыя… былі ў тым мястэчку польскія і літоўскія людзі, і тых усіх людзей забілі і тое мястэчка і прадмесьці ўсе выпалілі.

Аднаўленьне Койданава ішло марудна. У 2-й палове XVIII ст. тут збудавалі новы драўляны касьцёл Сьвятой Ганны. На 1791 у мястэчку было 134 дымы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Койданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Віленскай губэрні. У 1796 мястэчка атрымала герб: «выява галінак дуба і алівы»[5]. У вайну 1812 году 15 лістапада войскі Расейскай імпэрыі разьбілі аддзел, сфармаваны зь мясцовых і францускіх жаўнераў. У 1871 празь мястэчка прайшла чыгунка, адкрыўся 2-павярховы вакзал. У кан. XIX — пач. XX ст. дзейнічалі кальвінскі збор, касьцёл, царква, сынагога; працавалі народная і меская вучэльні, 2 габрэйскія малітоўныя школы, багадзельня, больш за 30 крамаў, паравы млын, шапавальні, бровары; рэгулярна праводзілася 6 кірмашоў. У 1920 у выніку антыбальшавіцкага паўстаньня ўтварылася Койданаўская самастойная рэспубліка.

У 1924 Койданаў стаў цэнтрам раёну БССР30 чэрвеня 1937 да 15 студзеня 1938[8] быў у Менскім раёне). У 1930 савецкія ўлады зачынілі мясцовы касьцёл і ліквідавалі каталіцкую парафію[9]. 15 сакавіка 1932 паселішча атрымала статус места. 29 ліпеня 1932 бальшавікі зьмянілі назву места на Дзяржынск — ад прозьвішча заснавальніка савецкай карнай сыстэмы Дзяржынскага[10]; чыгуначная станцыя захавала старую назву. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 Койданаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Койданаве працуюць СПТВ, 4 сярэднія школы, музычная і дзіцячая спартовая школы, дом школьніка, 8 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, кінатэатар.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле генэральнага пляну (1948) прадугледжвалася карэнным чынам зьмяніць аблічча места. Неўзабаве адбыўся ўвод у эксплюатацыю 12 прамысловых прадпрыемстваў, збудаваныя адміністрацыйныя будынкі, будынкі дома культуры, кінатэатра, пошты, радыёвузла, 2 школаў; 40 двухпавярховых жылых дамоў, адкрыўся стадыён, на месцы старажытнага замка — клінічнае паселішча.

Сучаснае места займае абодва берагі ракі Няцеча. Галоўная плянавальная вось — вул. Ленінская, на якой сфармаваўся цэнтральны пляц — грамадзкі цэнтар з адміністрацыйнымі будынкамі. Бульвар злучае пляц з гандлёвым цэнтрам (гістарычная частка места на рагу вуліцаў К. Маркса і Ленінскай). Цэнтральная частка, а таксама вуліца Менская і набярэжная ракі забудоўваюцца шматпавярховымі жылымі дамамі.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
1-я Ленінская вуліца Станькаўская вуліца
2-я Ленінская вуліца Рубяжэвіцкая вуліца
Карла Маркса вуліца Слуцкая вуліца
Кастрычніцкая вуліца Віленская вуліца
Першамайская вуліца Плябанская вуліца
Савецкая вуліца Менская вуліца[15]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Койданаве знаходзяцца маторарамонтны і мэханічны заводы, ільнозавод, кравецкая і тэкстыльная фабрыкі, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Непадалёк ад места разьмяшчаюцца торфабрыкетны і крэйда-вапняковы заводы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць Койданаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакумэнтаў.

У месьце паставілі помнік у гонар 850-годзьдзя заснаваньня Крутагор’я-Койданава-Дзяржынску.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча (XI—XIII стагодзьдзі)
  • Замчышча
  • Касьцёл Сьвятой Ганны (XVIII ст.)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (1851)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 312.
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 99.
  4. ^ Гісторыя Койданава(рас.). Дзержинский райисполком. Официальный сайтПраверана 22 ліпеня 2011 г.
  5. ^ а б в г д е Валахановіч А. Дзяржынск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 252.
  6. ^ а б Валахановіч А. Койданава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 127.
  7. ^ «Государев поход» 1655 // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  8. ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 43.
  9. ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 72.
  10. ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 41.
  11. ^ Валахановіч А. Дзяржынск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 160.
  12. ^ Дзержинск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  13. ^ Дзержинск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  14. ^ Дзержинск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  15. ^ Койданава ў часы Рэчы Паспалітай =. Образовательная сеть Дзержинского районаПраверана 2 верасьня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл.
  • Валахановіч А. Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. — Мінск, 1977. — 80 с.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэд. кал. Л.М. Драбовіч і інш.; рэд.-уклад. А.І. Валахановіч. — Мн.: БелТА, 2004.— 704 с.: іл., фота.
  • Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Сташэўскі В. Койданаўская МТС. — Менск, 1931. — 48 с.
  • Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). — Менск, 1932. — 110 с.
  • Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Мястэчка Койданава. / Адбітак з часопісу «Наш Край» за 1929 год №№ 2, 3 і 4. — Менск, 1929. — 42 с. — Койданава: «Кальвіна», 2012 [1].
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
  • Kojdanów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 246—249.
  • Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005.— 127 s. ISBN 83-88178-26-1.
  • Валаханович А. И. Дзержинск. Историко экономический очерк. — Минск, 1982. — 80 с. [Города Белоруссии].
  • Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986. — 199 с.
  • Устав Койдановского общества для выдачи беспроцентных ссуд бедным евреям местечка Койданово, Минской губернии. — Минск, 1913. — 8 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Койданаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў