Кокемяэн'ёкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кокемяэн'ёкі

Кокемяэн'ёкі (фін. Kokemäenjoki), Кумо (швэд. Kumo älv) — рака ў заходняй частцы Фінляндыі. Даўжыня — 121 км. Басэйн ракі роўны 27,046 км ² і ўключае ў сябе тэрыторыю разьмяшчэньня азёр у паўднёвай Фінляндыі.

Вытокі Кокемяэн'ёкі знаходзяцца блізу горада Вамала — рака выцякае з возера Ліэкавэсі і цячэ на захад праз рэгіёны Пірканма і Сатакунта. Рака ўпадае ў Батнічны заліў Балтыйскага мора каля горада Поры.