Кома

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кома (каматозны стан) (па-грэцку: Κῶμα — глыбокі сон) — цяжкі паталягічны стан, які разьвіваецца востра, характарызуецца прагрэсіўным прыгнётам функцый ЦНС са стратай прытомнасьці, парушэньнем рэакцыі на зьнешнія раздражняльнікі, нарастаючым раладамі дыханьня, кровазвароту і іншых функцый жыцьцезабесьпячэньня арганізму. У вузкім сэнсе паняцьце «кома» азначае найбольш значную ступень прыгнёту ЦНС (за якой ідзе ўжо сьмерць мозгу), характарызуецца ня толькі поўнай адсутнасьцю сьвядомасьці, але таксама арэфлексіяй і разладамі рэгуляцыі жыцьцёва важных функцый арганізму.