Комплекс віленскіх замкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Комплекс віленскіх замкаў
Vilnius Castle Complex around 1530.jpg
Комплекс віленскіх замкаў каля 1530 году
Месцазнаходжаньне Вільня, Летува
Пабудаваны Часткі замка — у 10 стагодзьдзі
Матэрыялы Камень, цэгла, дрэва
Час выкарыстаньня Для абароны — з 10 да 17 стагодзьдзяў
Кіраваўся Вялікае Княства Літоўскае, Расейская імпэрыя
Каардынаты 54°41′12″ пн. ш. 25°17′27″ у. д. / 54.68667° пн. ш. 25.29083° у. д. / 54.68667; 25.29083Каардынаты: 54°41′12″ пн. ш. 25°17′27″ у. д. / 54.68667° пн. ш. 25.29083° у. д. / 54.68667; 25.29083
Комплекс віленскіх замкаў на мапе Летувы
Комплекс віленскіх замкаў
Комплекс віленскіх замкаў
Комплекс віленскіх замкаў
Віленскія замкі ў 1740 годзе:
Верхні замак: 1. Заходняя вежа; 2. Паўднёвая вежа (захаваўся фундамэнт); 3. Цытадэль (захаваліся руіны)
Ніжні замак: 4. Брама і мост у горад (вуліца Пілес); 5. Дарога і мост да вуліцы Тылтас; 6. Віленская катэдра; 7. Палац Найвышэйшага Трыбуналу; 8. Палац біскупаў; 9. Каралеўскі палац; 10. Палацавы сад; 11. Новы арсэнал (цяпер зьяўляецца музэем); 12. Паўночнаўсходняя вежа і брама старога арсэналу; 13. Двор старога арсэналу

Комплекс віленскіх замкаў (па-летувіску: Vilniaus pilių kompleksas або Vilniaus pilys) — група культурных і гістарычных пабудоваў, разьмешчаных на левым беразе Вяльлі, каля яе злучэньня з ракой Вільняй, у Вільні. Збудаваньні, якія ўзводзіліся цягам 10—18 стагодзьдзяў, зьяўляліся аднымі з асноўных абарончых збудаваньняў Вялікага Княства Літоўскага[1].

Комплекс складаўся з трох замкаў: Верхняга, Ніжняга і Крывога (па-летувіску: Kreivoji pilis). Крывы замак быў спалены дашчэнту Тэўтонскім Ордэнам у 1390 годзе і больш ніколі не аднаўляўся[2]. Пасьля 1390 году на віленскія замкі некалькі разоў ажыцьцяўляў напады Тэўтонскі ордэн, але ніводны зь іх ня скончыўся ўзяцьцем усяго комплексу. Упершыню замкі былі заваяваныя цалкам ў 1655 годзе ў выніку бітвы пад Вільняй.[3] У хуткім часе пасьля гэтага замкі, якія былі істотна разбураныя, страцілі сваю значнасьць, а шмат будынкаў сталі закінутымі. За час анэксіі земляў Расейскай імпрэрыяй[4][5] некалькі гістарычных будынкаў комплексу былі зьнішчаныя; шмат іншых былі пашкошжаныя падчас будыўніцтва крэпасьці ў 19 стагодзьдзі.

Сёньня ўцалелая вежа Гедыміна зьяўляецца сымбалем Вільні.[6][7] Штогод 1 студзеня сьцяг Летувы ўздымаюць над вежай у гонар Дня сьцяга Летувы. Комплекс замкаў зьяўляецца часткай Нацыянальнага музэю Летувы, аднаго з найбуйнейшых музэяў краіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ХІ ст. заснаваньне паселішча і драўлянага замку крывічамі.
  • 1323 — першае ўзгадваньне мураванага замку Гедыміна. Пач. XIV ст. — Дольны замак абнесены мураванымі сьценамі і вежамі. 1419 — моцны пажар, пасьля якога Горні замак быў капітальна перабудаваны Вітаўтам. XVI ст. — у Дольным замку на месцы гатычнага вялікакняскага палаца збудаваны шыкоўны гмах у стылі рэнэсанс.
  • 1655 — замкі занчна пашкоджаны маскоўскім войскам. 18001801 — вялікакняскі палац зьнесены расейскімі ўладамі. 1831 — муры і шмат пабудоваў Дольняга замку разбурана ў выніку будаўніцтва расейскімі ўладамі фартэцыі.
  • 1864 — на тэрыторыі Горняга замку, дзе месьціўся расейскі гарнізон пасьля павешаньня быў таемна пахаваны Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гг. на Літве (Беларусі).
  • пач. ХХ ст. — кансэрвацыя руінаў Горняга замка, вежы Гедыміна. 19481950 — рэстаўрацыя вежы Гедыміна, адкрыцьцё музэя

Горні замак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьвядзеньне мураванага замку ў Вільні распачаў Гедымін, адначасова зь пераносам сюды сталіцы ВКЛ. Першай была збудавана магутная вежа на ўсходнім баку замкавай гары, якая пазьней атрымала назву вежа Гедыміна.

У час Вітаўта быў збудаваны шыкоўны гатычны палац і скончана будаўніцтва мураваных абарончых муроў і вежаў, зь якіх толькі вежа Гедыміна захавалася да сёньня, ад усіх астатніх збудаваньняў засталіся толькі рэшткі.

Дольны замак, Вялікакняскі палац, рэканструкцыя

Дольны замак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віленскі Дольны, або Ніжні замак — самы разьвіты абарончы і прэзэнтабельны комплекс ВКЛ. Вялікакняскі палац, Трыбунал ВКЛ, палац Віленска архібіскупа, катэдральны касьцёл, якія месьціліся на яго тэрыторыі, падкрэсьлівалі яго цэнтральнае значэньне ў палітычным жыцьці ВКЛ.

Дольны замак уяўляў сабою складаны комплекс абарончых, сакральных і цывільных пабудоваў, абнесены амаль кілямэтровай сьцяною з магутнымі вежамі. Да нашага часу ад яго захаваліся будынкі старога і новага арсэналаў а таксама адна з абарончых вежаў прыстасаваная пазьней пад званіцу катэдральнага касьцёлу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ XIV-XVII a. Vilniaus pilių istorija(лет.)
  2. ^ Lietuvos pilys ir jų panaudojimo kultūriniam turizmui galimybės // Lietuvos muziejų asocijacija(лет.)
  3. ^ Adolfas Šapoka. Lietuvos istorija. Vilnius, 1989, ISBN 5420006316. p. 326(лет.)
  4. ^ Vilniaus Žemutinės pilies Valdovų rūmai // Voruta, 2003(лет.)
  5. ^ Lenore Grenoble. Language Policy in the Soviet Union. Kluwer Academic Publishers, 2003, ISBN 1402012985, p. 104(анг.)
  6. ^ Daniel J. Walkowitz, Lisa Maya Knauer. Memory and the impact of political transformation in public space, Duke University Press, 2004, pp. 174–175. ISBN 9780822333647(анг.)
  7. ^ Visiting Vlinius // Lithuanian Department of Statistics(анг.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Комплекс віленскіх замкаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў