Комтур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Комтур, камандор (па-нямецку: Komtur) — кіраўнік абшчыны ў некаторых рыцарскіх ордэнах (напрыклад, крыжацкім, мальтыйскім, тампліераў). Пазьней у дзяржавах гэтых ордэнаў — кіраўнік акругі (комтурства) — найменьшай адміністрацыйнай адзінкі, складзенай з аднаго ці некалькіх замкаў і прылеглых тэрыторыяў.

Комтурства існавала там, дзе набіраўся поўны канвэнт — уласна кляштар крыжакоў. У канвэнце мела быць сама меней 12 братоў-рыцараў[1].

Комтур камандаваў войскам сваёй акругі, судзіў у земскіх судах сам або праз намесьніка, зацьвярджаў зьмены гаспадароў у маёнтках, зьбіраў падаткі і ўвогуле правіў усёй акругай. Яму дапамагаў віцэ-комтур.

У нямецкамоўных краінах комтур таксама азначае ордэн II і III клясы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]