Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958 | |
| Дата | 12 сакавіка |
|---|---|
| Вядоўцы | Хані Ліпс |
| Тэлеканал гаспадароў | NTS |
| Месца | Хілвэрсюм, Нідэрлянды |
| Пераможная песьня | «Dors mon amour» (Францыя) |
| Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні |
| Колькасьць краін | 10 |
| Дэбют | Швэцыя |
| ◄1957 |
|
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1958» стаў 3-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 12 сакавіка 1958 году ў Хілвэрсюме (Нідэрлянды), у студыі «Аўра». Набыло моц правіла, паводле якога конкурс праходзіць у краіне, якая перамагла ў папярэднім годзе. Удзел у конкурсе прыняло 10 краін, аднак, Вялікабрытанія гэтым разам не прыняла ўдзел у ім. Адзіным пачаткоўцам стала Швэцыя, а выйграла конкурс Францыя, якую прадстаўляў Андрэ Клавё зь песьняй «Dors mon amour». Як і ў 1956 годзе, на конкурсе не было выканана ніводнай песьні на ангельскай мове.
Пераможца першага конкурсу Ліз Асія ўдзельнічала ў «Эўрабачаньні» ў трэці раз, заняўшы другое месца. Леташняе пераможца Коры Брокен, таксама ўдзельнічаючы ў трэці раз, заняла 9-е месца.
Прадстаўнік Італіі Дамэніка Мадуньё, які выступаў са сталай затым знакамітай песьняй «Nel blu dipinto di blu» («Volare»), быў змушаны выканаць свой нумар двойчы, бо падчас яго першага выступу на сцэне ў некаторых краінах паўсталі праблемы з прыёмам тэлесыгналу.
Вынікі [рэдагаваць]
| № | Краіна | Мова | Выканаўца | Песьня | Месца | Ачкі |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Італьянская | Дамэніка Мадуньнё | «Nel blu dipinto di blu» | 3 | 13 | |
| 2 | Нідэрляндзкая | Коры Брокен | «Heel de wereld» | 9 | 1 | |
| 3 | Француская | Андрэ Клявё | «Dors, mon amour» | 1 | 27 | |
| 4 | Француская | Салянж Бэры | «Un grand amour» | 9 | 1 | |
| 5 | Швэдзкая | Аліцэ Бабс | «Lilla stjärna» | 4 | 10 | |
| 6 | Дацкая | Ракель Растэні | «Jeg rev et blad ud af min dagbog» | 8 | 3 | |
| 7 | Француская | Фуд Леклер | «Ma petite chatte» | 5 | 8 | |
| 8 | Нямецкая | Марго Гільшэр | «Für zwei Groschen Musik» | 7 | 5 | |
| 9 | Нямецкая | Ліянэ Аўгустын | «Die ganze Welt braucht Liebe» | 5 | 8 | |
| 10 | Нямецкая, італьянская | Ліз Асія | «Giorgio» | 2 | 24 |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|||||
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў