Конкурс песьні Эўрабачаньне-1983

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1983
Дата 23 красавіка
Вядоўцы Марлен Шарэль
Тэлеканал гаспадароў ARD
Месца Мюнхэн, Заходняя Нямеччына
Пераможная песьня «Si la vie est cadeau» (Люксэмбург)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 20
Сыход Ірляндыя
Нуль ачкоў Гішпанія
Турэччына
1982        1984

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1983» стаў 28-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 23 красавіка 1983 году ў горадзе Мюнхэн (ФРН), у канцэртнай залі Рудзі Зэгельмаера. Ірляндыя не прыняла ўдзелу ў конкурсе, у той час як Францыя, Грэцыя і Італія вярнуліся ў лік краін-удзельніц, давёўшы іх лік да 20. Гран-Пры атрымала Корын Эрмэ з «Si la vie est cadeau», якая прадстаўляла Люксэмбург. Вядомы італьянскі сьпявак Рыкарда Фольі стаў толькі 11-м. Гішпанія і Турэччына падзялілі апошняе месца, не набраўшы ні балу. Аўстралія ўпершыню трансьлявала конкурс.

Упершыню конкурс працягваўся больш за тры гадзіны, бо прадстаўленьне ўдзельнікаў адбывалася на трох мовах замест традыцыйных дзьвюх.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
20 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Корын Эрмэ Si la vie est cadeau 142 1
16 Сьцяг Ізраілю Ізраіль Офра Хаза Khay 136 2
4 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Карола Хэгквіст Främling 126 3
12 Сьцяг Югаславіі Югаславія Danijel Dzuli 125 4
14 Сьцяг Нямеччыны ФРН Hoffmann und Hoffmann Rücksicht 94 5
3 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Sweet Dreams I’m never giving up 79 6
11 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Bernadette Sing me a song 66 7
1 Сьцяг Францыі Францыя Guy Bonnet Vivre 56 8
18 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Westend Hurricane 53 9
2 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія Jahn Teigen Do re mi 53 9
5 Сьцяг Італіі Італія Рыкарда Фольі Per Lucia 41 11
9 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Ami Aspelund Fantasiaa 41 11
17 Сьцяг Партугаліі Партугалія Armando Gama Esta balada que te dou 33 13
10 Сьцяг Грэцыі Грэцыя Christie Mou les 32 14
8 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Mariella Farré Io così non ci sto 28 15
13 Сьцяг Кіпру Кіпр Stavros and Constantina I agapi akoma zi 26 16
15 Сьцяг Даніі Данія Gry Johansen Kloden drejer 16 17
19 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Pas de Deux Rendez-vous 13 18
6 Сьцяг Турэччыны Турэччына Çetin Alp and the Short Wave Opera 0 19
7 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Remedios Amaya ¿Quién maneja mi barca? 0 19

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]