Конны спорт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Малады вершнік на конным шоў у Аўстраліі

Конны спорт — зборнае паняцьце, пад якім разумеюцца спартыўныя гульні з выкарыстаньнем коней. Пры язьдзе верхам вершнік актыўна ўзаемадзейнічае з рухам каня. Конь пры гэтым кіруецца перамяшчэньнем вагі вершніка, сьціскам сьцёгнаў і паслабленьнем ці нацяжэньнем павадоў. Голас вершніка таксама можа ўплываць на рух каня, але ня ўсімі відамі коннага спорту гэта дазволена.

Віды коннага спорту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнароднай фэдэрацыяй коннага спорту (па-француску: Fédération Equestre Internationale , FEI) афіцыйна прызнаюцца наступныя віды КС:

  • Выездка
  • Канкур
  • Трохбор’е
  • Рэйнінг — адзін зь відаў вэстэрн-спорту
  • Драйвінг
  • Прабегі
  • Вальтыжыроўка

Віды шоў-спаборніцтваў, якія не ўваходзяць у афіцыйную клясыфікацыю FEI[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жаночая язда
  • Джыгітоўка
  • Коннае пола
  • Байга

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.407